Антон працаваў аператарам на АНТ. У прыватнасці, у лістападзе 2022 года ён удзельнічаў у навучанні супрацоўнікаў Дэпартамента аховы МУС узаемадзеянню з дзяржаўнымі СМІ. Апошні рэпартаж Казельскага выйшаў у кастрычніку 2023 году.
Як мяркуецца, ён быў затрыманы з-за пакінутых ім каментароў у тэлеграме. Раней Антон актыўна каментаваў у розных палітычных групах, аднак пасля выдаліў свае паведамленні, і зараз іх можна выявіць толькі ўскосна — па адказах іншых карыстальнікаў і яго актыўнасці ў групах.
У траўні 2024 года ён быў прызнаны вінаватым па артыкулах "заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь" і "распальванне варожасці" і прыгавораны да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены 20 сакавіка 2026 года ў рамках памілавання пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла.




