Удзельнік мітынгу і шэсця работнікаў МТЗ у жніўні 2020 года. У судзе Антон сваю віну прызнаў і патлумачыў, што 14 жніўня 2020 года ўбачыў каля прахадной МТЗ групу грамадзян, якія збіраюцца прыняць удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па факце нязгоды з дзеючай уладай, якія маюць пры сабе розныя плакаты. Ён далучыўся да іх, і ўсе разам пайшлі па вуліцы Даўгабродскай у бок Кірава, а далей — на Плошчу Незалежнасці.
Пазней Сцяпанава апазналі на фотаздымках, размешчаных у Інтэрнэце, і затрымалі. Да суда ён знаходзіўся ў СІЗА № 1 Менска. Быў вызвалены з-пад варты ў зале суда.
