Антон быў затрыманы ў снежні 2020 года разам з маці ў межах крымінальнай "справы Аўтуховіча". Мікалая Аўтуховіча ўлады назвалі "арганізатарам і кіраўніком тэрарыстычнай групоўкі". Яму прад'явілі абвінавачанні ва ўдзеле ў "тэрарыстычнай арганізацыі", якая мае дачыненне да падпалаў маёмасці супрацоўнікаў міліцыі, аднак пазней іх адмянілі, замяніўшы новым абвінавачаннем за ўдзел у акцыі пратэсту. У верасні 2022 года Антона перавялі пад хатні арышт.
У кастрычніку 2022 года ён быў асуджаны за ўдзел у пратэстнай акцыі, якая праходзіла ў верасні 2020 года ў Брэсце, і вызвалены ў зале суда, бо быў залічаны тэрмін утрымання пад вартай.







