Жанчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў чатырох акцыях пратэсту ў 2020 годзе і выхадзе на праезную частку. Як зазначаецца ў судовай пастанове, Ганна "выкарыстоўвала ў якасці пратэстнай сімволікі палотнішча бел-чырвона-белага колеру, стужкі белага і чырвонага колеру". Яна поўнасцю прызнала віну. Жанчыну апазналі па фатаграфіях з пратэстных акцый.
У Ганны канфіскавалі тры мабільныя тэлефоны і і сем жорсткіх дыскаў, якія вярнулі пасля прысуду.
Пасля абвяшчэння прысуду жанчыну вызвалілі ў зале суда. Ганна мае вышэйшую адукацыю, працуе праект-мэнэджэрам у таварыстве з абмежаванай адказнасцю і гадуе непаўналетняга дзіцяці.