Анжаліка, старшыня "Саюза палякаў у Беларусі", была затрымана 23 сакавіка 2021 года за арганізацыю "несанкцыянаванага масавага мерапрыемства" — неафіцыйнага свята "Казюкі", і арыштаваная на 15 сутак.
Пазней стала вядома, што яе абвінавачваюць у межах крымінальнай справы аб "рэабілітацыі нацызму". Паводле звестак пракуратуры, з 2018 года праводзіліся "незаконныя мерапрыемствы" з удзелам непаўналетніх, на якіх "ушаноўвалі антысавецкіх дзеячаў", што, паводле версіі следства, "пераследвала мэту апраўдання генацыду беларускага народа".
У сакавіку 2022 года Анжаліцы змянілі меру стрымання і перавялі яе пад хатні арышт.
У сакавіку 2023 года стала вядома аб спыненні крымінальнай справы ў дачыненні да яе "ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства".



