У жніўні 2020 года падчас акцыі пратэсту Андрэй спрабаваў адвесці жанчыну ад АМАПа, за што быў жорстка збіты сямю сілавікамі. У РАУС яму выклікалі хуткую — з траўмай галавы, гематомамі і ранамі ён патрапіў у лякарню, дзе яму наклалі швы. Па факце збіцця была пададзена заява ў Следчы камітэт, але справу так і не распачалі. Аднак у канцы 2020 года супраць Андрэя завялі крымінальную справу, а ў красавіку 2021 года затрымалі ў рамках справы, распачатай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія адбыліся 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў лютым 2025 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.












