Андрэй жыве на Грушаўцы. Ён у 2005 годзе скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, а да 2019-га года меў уласнае ІП, якое займалася дробным гандлем.
ГУБАЗіК сцвярджае, што яго віна ў тым , што ён павёўся на фэйкавую рассылку «Байпола» (яна заваблівала абяцаннем, што там нібыта можна было праверыць, ці ёсць ты ў базе сілавікоў). Ці распачатая супраць яго адміністрацыйная ці крымінальная справа і што менавіта яму закідваюць — не паведамляецца.
