Андрэй — грамадзянін Украіны, родам з Чарнігава. У Беларусь ён пераехаў пасля жаніцьбы па жаданні жонкі, бо там пражывалі яе бацькі. Андрэй — былы вайсковец. Працаваў электрыкам у Віцебскім аблвыканкаме, дзе і быў затрыманы ў студзені 2023 года ў межах крымінальнай справы.
У праўладным фільме "Гаспар на сувязь не выйшаў", які выйшаў на тэлеканале ОНТ 5 красавіка 2023 года, Андрэя абвінавацілі ў агентурнай дзейнасці на карысць Украіны. У фільме сцвярджаецца, што ён нібыта рэгулярна перадаваў інфармацыю праз месэнджэр Signal свайму малодшаму брату Руслану, які служыць у Чарнігаўскім аператыўным упраўленні "Поўнач" і з'яўляецца намеснікам камандзіра па аператыўных пытаннях.
У сакавіку 2024 года Андрэя прызналі вінаватым па артыкуле "агентурная дзейнасць" і прыгаварылі да пазбаўлення волі.
У студзені 2025 года адбылося судовае пасяджэнне па пытанні пераводу яго ў папраўчую ўстанову іншага віду і змянення ўмоў рэжыму.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.



