Андрэй быў затрыманы 18 лютага 2022 года ў межах крымінальнай справы аб абразе прадстаўніка ўлады ў тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі». Яму было прад'яўлена абвінавачанне ў «абразе прадстаўніка ўлады». Пазней стала вядома, што яму таксама ставяцца ў віну: «абраза Лукашэнкі», «стварэнне экстрэмісцкага фармавання», «распальванне варожасці», «абраза суддзі ці народнага засядацеля». Усе абвінавачанні датычыліся каментароў у розных тэлеграм-каналах.
У снежні 2022 года Андрэя прызналі вінаватым і прызначылі пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, а таксама да выплаты буйнога штрафу і кампенсацыі для 31 «пацярпелага».
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.





