Андрэй у 2017 годзе балатаваўся ў Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў. А 10 жніўня 2020 года быў затрыманы на масавай акцыі пратэсту ў цэнтры Мінска і арыштаваны. Таксама 10 сутак адміністрацыйнага арышту яму прысудзіў суд 13 красавіка 2022 г. за "непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы" па арт. 24.3 КаАП.
Паводле матэрыялаў абвінавачання , у жніўні 2020 года, "маючы пры сабе атрыбутыку - сцяг бел-чырвона-белага колеру, - з дапамогай якой выказваў свае грамадска-палітычныя погляды ў мэтах нагнятання незадаволенасці, напружанасці і пратэстнага настрою ў грамадстве, наўмысна ажыццявіў блакаванне руху транспартным. сродкам праз перакрыцце праезнай часткі праспекта Пераможцаў".
Мае на ўтрыманні непаўналетніх дзяцей.
