Упершыню Андрэя затрымалі ў верасні 2020 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай пасля падзеяў з 9 на 10 жніўня таго ж года ў Жлобіне. Неўзабаве яго адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. У сакавіку 2021 года ён быў асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту і ўзяты пад варту ў залі суда.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў сакавіку 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.








