Андрэй прапісаны ў г.п. Ушачы (Віцебская вобласць), але апошнія гады жыў і працаваў у Расіі 23 верасня 2022 года яго затрымалі ў Маскве, змясцілі пад варту праз тое, што беларускія сілавікі аб'явілі Андрэя Мікалаевіча ў міжнародны вышук.
Як было агучана на судзе ў Брэсце, Генпракуратура Расіі адмовіла ў выдачы Пратасевіча ў Беларусь з прычыны адсутнасці ў яго дзеяннях злачынства па расійскіх законах.
Тым не менш, яго выправілі з Расіі па працэдуры «парушэння міграцыйнага заканадаўства » і перадалі ў Беларусь.
Вядома, што ў Андрэя адбыўся яшчэ адзін суд, паводле арт. 368 ч. 1 (абраза Лукашэнкі).
2 красавіка 2024 г. У Андрэя адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Вядома, што Андрэй пачаў адбываць пакаранне.
У студзені 2025 года выйшаў на волю цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.




