Андрэй быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». У лістападзе таго ж года ён быў асуджаны за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая праходзіла ў верасні 2020 года ў Гродне.
Да пачатку адбывання пакарання Андрэй пакінуў Беларусь.
У лютым 2025 года ў рамках спецвытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне па пытанні замены абмежавання волі з накіраваннем на пазбаўленне волі ў калоніі.




