Андрэй, юрыст, упершыню быў затрыманы ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года, збіты і змешчаны ў ІЧУ Жодзіна на трое сутак, пасля чаго асуджаны па адміністрацыйным артыкуле.
25 кастрычніка 2020 года, пасля чарговага мітынгу, яго зноў затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіКу. Андрэй правёў трое сутак у ІЧУ на Акрэсціна, а затым супраць яго распачалі крымінальную справу па артыкуле "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".
Па версіі абвінавачання, ён далучыўся да групы грамадзян, выкрыкваў лозунгі з нецэнзурнай лаянкай, пляскаў у далоні, рухаўся па праезнай частцы, размахваў рукамі і бел-чырвона-белым сцягам. Суд прыгаварыў яго да абмежавання. свабоды з напрамкам. "Мінсктранс" падаў пазоў на 62 096 рублёў 66 капеек. Рахункі Андрэя былі замарожаныя, маёмасць — арыштаваная.
9 снежня 2023 года ён быў вызвалены, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.


