Пераследаваныя па палітычных матывахХатняя хімія

Анатоль Уладзіміравіч Вайцяхоўскі

Банк лістоў0Дадаць ліст у банк

Анатолю 59 гадоў. Вучыўся ў Мінскім радыётэхнічным тэхнікуме, а потым пайшоў працаваць на раённы вузел сувязі ў Баранавічах. У 1996 годзе ён стаў адным з заснавальнікаў мясцовай газеты "Крок". Гэта адна з першых прыватных газет горада і некалі адна з самых папулярных, яе тыраж дасягнуў 11 тысяч экзэмпляраў. Цяпер газета перафарматаваная ў чыста рэкламную. Анатоль стаў прадпрымальнікам. Ён займаецца медыцынскімі таварамі ды іншымі таварамі для здароўя. Яму прад'яўляюць тое, што ён пакідаў у тэлеграме каментары супраць расейскага ўварвання ва Украіну і гвалту сілавікоў.

Анатолю ўдалося выехаць з краіны.

Аднак у пачатку 2026 года Анатоль вярнуўся ў Беларусь з палітычнай эміграцыі. Перад гэтым ён разам са сваім суседам Уладзімірам Усерам зняўся ў прапагандысцкім фільме БТ. А пасля смерці Усэра Вайцяхоўскі напісаў у камісію па вяртанні. Прама на мяжы ён даў яшчэ адно інтэрвію БТ.

Быў асуджаны на 4 гады хатняй хіміі, уключаны ў спіс экстрэмістаў і тэрарыстаў. Увосень 2026 года выключаны са спісу тэрарыстаў.

Прысуды

Вырак суда 08.07.2026
4 гады абмежаванні волі без накіравання.
Анатоль Уладзіміравіч Вайцяхоўскі
Родны горад:
Баранавічы
Дзень нараджэння:
23.04.1967
Артыкулы:
Адзнакі:

Храналогія

  1. 2023
  2. ~10.05.2023

    Змяненне статусу

    Вымушаная эміграцыя

  3. 2026
  4. 08.07.2026

    Вырак суда 08.07.2026

    4 гады абмежаванні волі без накіравання, Мінскі гарадскі суд

  5. 08.07.2026

    Змяненне статусу

    Хатняя хімія