Яе прызналі вінаватай у тым, што 26 красавіка 2022 года з тэлефона свайго сужыцеля яна патэлефанавала на спецыяльную тэлефонную лінію міліцыі і "ў ненарматыўнай форме" выказала абразу ў бок Лукашэнкі. На думку абвінавачання, гэтым яна публічна прынізіла яго аўтарытэт, гонар і годнасць.
20.12.2022 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў вызвалена зімой 2024 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
















