Анастасія — керамістка і заснавальніца брэнда piuceramics. Напрыканцы лютага 2022 года яе затрымалі разам з мужам Аляксеем Кедышам.
У ліпені 2022 года Анастасію прызналі вінаватай па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх», за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў Мінску ў 2020 годзе, прыгаварыўшы да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
У снежні 2023 года па рашэнні інспекцыі Анастасія адбыла пяць содняў адміністрацыйнага арышту на Акрэсціна.

