У 2022 годзе Аляксей падвяргаўся крымінальнаму пераследу за каментары, пакінутыя ў сацыяльных сетках, аднак крымінальную справу тройчы спынялі пасля экспертыз за адсутнасцю складу злачынства.
У лістападзе 2023 года яго затрымалі ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па тых жа каментарах. 8 красавіка 2024 года Аляксея прызналі вінаватым па пяці крымінальных артыкулах, уключаючы «дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь» і «абразу Аляксандра Лукашэнкі», і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі, а таксама да буйнога штрафу.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.








