Аляксандра працавала ў Інстытуце эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага, а таксама ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі ў Ратамцы. У студзені 2022 года яе затрымалі па крымінальнай справе аб удзеле ў пратэстах, якія адбыліся ў 2020 годзе ў Мінску, і да суда ўтрымлівалі ў СІЗА.
У траўні 2022 года Аляксандру прызналі вінаватай па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», прыгаварыўшы да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. З залы суда яе адпусцілі.
Пазней Аляксандра пакінула Беларусь.
У кастрычніку 2024 года ў межах спецыяльнай вытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне па пытанні ўзмацнення віду пакарання.


