Аляксандра абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах і што ён меў дачыненне да сэрвісу "Ліст.бел", праз які людзі маглі даслаць лісты палітвязням. Разам з ім быў затрыманы ягоны брат, мастак Уладзімір Лыкшын.
Паводле папярэдняй інфармацыі ад былых сукамернікаў, братоў абвінавачваюць па арт. 342 КК РБ.
18 сакавіка 2024 г. у судзе Савецкага раёна Мінска адбыўся суд над братамі, а таксама жонкай Аляксандра - Лізаветай . Суддзя Аляксандр Якунчыхін прысудзіў усім па 2,5 гады "хатняй хіміі".
Быў зноў затрыманы у канцы 2024 г. па ч. 1 арт. 361. Да суда ўтрымліваўся ў СТ-8, затым у СІЗА № 1, апеляцыю чакаў у СТ-4.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).







