Казлоўскі 27 верасня 2020 года на праспекце Незалежнасці ў Менску «стаяў у счэпцы локцямі ў першым радзе» грамадзян, якія ішлі па праезнай частцы. У выніку гэтага, паводле версіі следства, быў блакіраваны рух грамадскага транспарту і адбыўся збой у яго працы.
У выніку суд прысудзіў Аляксандру пазбаўленне свабоды. Суддзя патлумачыла сваю пазіцыю па Казлоўскім тым, што раней ён прыцягваўся да крымінальнай адказнасці і "шэраг злачынстваў учыніў у стане алкагольнага ап'янення".
04.04.2023 вызвалены па заканчэнні тэрміна пакарання.








