Па матэрыялах абвінавачання, Кандрацьеў увечары 31 ліпеня 2023 года, знаходзячыся паблізу будынка аднаго з інтэрнатаў Мінскага завода грамадзянскай авіяцыі, рукамі схапіў за палотнішча дзяржаўны сцяг, замацаваны на фасадзе будынка, пасля чаго сарваў яго з мацавання, зламаўшы пры гэтым дрэўка, якое з'яўляецца часткай сцяга. Затым, скруціўшы палотнішча флага, забраў яго з сабой. Гэтым ён прычыніў шкоду аўтарытэту Рэспублікі Беларусь.
А матэрыяльны ўрон заводу склаў 130 рублёў 82 капейкі.
Мужчыну "вылічылі" па запісе з камеры відэаназірання і 14 жніўня затрымалі, змясціўшы да суда ў следчы ізалятар. У судзе сцвярджалася, што Аляксандр знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.
Па падліках праваабаронцаў , выйшаў на волю летам 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.


