У кастрычніку 2021 года Аляксандра прызналі вінаватым па крымінальнай справе аб абразе Лукашэнкі і апаганьванні збудаванняў за пратэстныя надпісы, прыгаварыўшы да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Падчас адбывання пакарання яго паставілі на прафілактычны ўлік як «схільнага да экстрэмісцкай і іншай дэструктыўнай дзейнасці».
Паводле падлікаў праваабаронцаў, ён быў вызвалены вясной 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
