Патэнцыяльныя пераследыНевядома

Аляксандр Андрэевіч Анапа

Банк лістоў0Дадаць ліст у банк

Аляксандр працаваў будаўніком. У лютым 2021 года супраць яго узбудзілі крымінальную справу аб абразе прадстаўніка ўлады: падставай стаў яго каментар у тэлеграм-канале ў адрас начальніка гомельскага АМАПу Міхаіла Дамарнацкага. На судзе Аляксандр растлумачыў, што асабіста знаёмы з Дамарнацкім, ставіцца да яго непрыязна і выклікаў яго на паядынак.

Разгляд справы пачаўся ў канцы чэрвеня 2021 года, абвінавачванне прасіла для Аляксандра тры гады «хіміі». Падчас суда ён знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе, а пасля свайго апошняга слова знік, і ў пачатку ліпеня яго абвясцілі ў вышук. Далейшы лёс Аляксандра невядомы.

Аляксандр Андрэевіч Анапа
Родны горад:
Гомель
Дзень нараджэння:
10.02.1965
Артыкулы:
Аб'яднанні:
Будаўнікі

Храналогія

  1. 2021
  2. ~29.06.2021

    Змяненне статусу

    Падпіска пра нявыезд

  3. ~06.07.2021

    Змяненне статусу

    Невядома