Аляксандр Яўдаха — распаўсюджвальнік кніг, у яго ёсць сайт KNIHI.BY, які зараз не адчыняецца.
3 сакавіка 2026 года кааліцыю друкаваных выдавецтваў, у якую ўваходзяць "Фонд Kamunikat.org", Lohvinau Publishing House, Andrei Yanushkevich Publishing, унеслі ў абноўлены МУС спіс "экстрэмісцкіх фарміраванняў". У сувязі з фармаваннем у пераліку згадваюцца Яраслаў Іванюк, Зміцер Колас, Ігар Логвінаў, Вацлаў Багдановіч, Андрэй Янушкевіч, Аляксандр Яўдаха. У яго таксама дададзены сайты і сацыяльныя сеткі выдавецтваў.
Сам Яўдаха не першы раз падвяргаўся рэпрэсіям з боку рэжыму. У 2017 годзе ён быў фігурантам справы «Белага легіёна» і правёў больш за тры месяцы ў СІЗА. Справа развалілася, не дайшоўшы да суда. Раней, у 2012-м, ён быў асуджаны на год "хатняй хіміі" за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць па продажы кніг. У 2021 годзе яго забіралі на допыты.
Вызвалены ў сакавіку 2026 г.






