Яўгеній Сяргеевіч Хітрык
Вінаваты ва ўсіх бясчынствах, якія рабіліся ў СІЗА №6. Гэта збіццё затрыманых, уключаючы дзяцей, у першыя паслявыбарчыя дні, здзекі над падследнымі па Пінскай справе ды іншымі палітычнымі. Асобна варта адзначыць шматлікія парушэнні правоў прыхільнікаў перамен адбывалых адміністрацыйны арышт. Гэтых людзей збівалі, пазбаўлялі перадач, лістоў і ўтрымлівалі ў перапоўненых камерах.
Вінаваты ва ўсіх бясчынствах, якія рабіліся ў СІЗА №6. Гэта збіццё затрыманых, уключаючы дзяцей, у першыя паслявыбарчыя дні, здзекі над падследнымі па Пінскай справе ды іншымі палітычнымі. Асобна варта адзначыць шматлікія парушэнні правоў прыхільнікаў перамен адбывалых адміністрацыйны арышт. Гэтых людзей збівалі, пазбаўлялі перадач, лістоў і ўтрымлівалі ў перапоўненых камерах.
Спіс рэпрэсаваных
- Аб'яднанні
- Замежныя грамадзяне
- Бацькі непаўнагадовых
Грамадзянін Эстоніі.
16 студзеня 2024 года КДБ прыняў рашэнне аб прызнанні "экстрэмісцкім фарміраваннем" фонду "Fund of Belarus Friend LTD". У рашэнні ведамства былі пазначаныя людзі, якія нібыта маюць дачыненне да фонду: беларусы Алег Стэфановіч і Аляксандр Сырыца, а таксама эстонец Алан Райо.
21 чэрвеня 2025 года Алан быў вызвалены пасля візіту ў Менск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Кіта Келага.
Быў асуджаны разам з дачкой.
51-гадовы Зміцер у 90-х гадах працаваў у беларускім АМАПе на пасадзе кіроўцы ў званні малодшага лейтэнанта. Але звольніўся ў 1997 годзе па ўласным жаданні. У апошні час Зміцер працаваў кіроўцам у прыватнай фірме.
У лістападзе 2020 года мужчыну асудзілі на 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі пратэсту.
Пра дачку Дзмітрыя, 26-гадовую Лізавету, вядома няшмат. Дзяўчына нарадзілася і да апошняга часу жыла ў Менску.
Была асуджаная разам з бацькам.
Пра 26-гадовую Лізавету, вядома няшмат. Дзяўчына нарадзілася і да апошняга часу жыла ў Менску.
Яе бацька ў 90-х гадах працаваў у беларускім АМАПе на пасадзе кіроўцы ў званні малодшага лейтэнанта. Але звольніўся ў 1997 годзе па ўласным жаданні. У апошні час Зміцер працаваў кіроўцам у прыватнай фірме.
У лістападзе 2020 года мужчыну асудзілі на 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі пратэсту.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Увосень 2024 года імя Ірыны Пазнякевіч з'явілася ў базе вышуку ў Расіі. Пасля яе судзілі і выслалі ў Беларусь.
Ірыне Пазьнякевіч (Шульга) 26 гадоў. Яна родам з Баранавіч, таксама жыла ў Івацэвічах. Па дадзеных з сацсетак, дзяўчына працавала ў розных сферах - напрыклад, была санітаркай. А па стане на 2019 год у яе было маленькае дзіця.
У кастрычніку 2020 года Ірына знаходзілася ў ізалятары ў Жодзіне - дзяўчыну затрымалі нібыта за ўдзел у пратэстах. Невядома, ці ўдзельнічала яна тады ў чымсьці насамрэч, ці стала адной з выпадкова затрыманых.
У лютым 2021 года яна перабралася ў Расію. Тэрмін яе легалізацыі скончыўся 14 студзеня 2024 г., але яна не выехала з Масквы на радзіму, а засталася там. У кастрычніку 2024 года Ірыну судзілі ў Мікулінскім раённым судзе Масквы. Ёй прысудзілі 5000 расейскіх рублёў штрафу (каля 50 даляраў) і дэпартацыю з Расеі.
У верасні 2025 года была вызвалена, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Замежныя грамадзяне
- Бацькі непаўнагадовых
Вядома , што КДБ лічыць Марыю датычнай да праекту «Гарадскі агарод Марыс Мар», які быў прызнаны "экстрэмісцкім фармаваннем".
У Марыі ёсць маленькае дзіця , на грудным гадаванні . Таму пасля затрымання ў жанчыны працягвала ісці малако , ёй даводзілася сцэджвацца ва ўмовах зняволення.
Грамадзянка Літвы.
13.12.2025 года была вызвалена пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла, і вывезена ў Літву.
У 2024 годзе Юры быў прызнаны вінаватым па артыкуле за "абразу Лукашэнкі".
Згодна з “пералікам арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці” ад чацвёртага верасня 2025 года, яму таксама інкрымінавалі артыкулы “распальванне варожасці” і “заклікі да санкцый”. Гэтыя артыкулы мяркуюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў калоніі.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Упершыню Віктара затрымалі і асудзілі па адміністрацыйным артыкуле ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ — «распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць» у ліпені 2024 года. Пасля гэтага на яго была заведзеная крымінальная справа.
У снежні таго ж года адбылося судовае паседжанне па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Падрабязнасці і акалічнасці справы невядомыя.
Па тым жа артыкуле Віктар быў асуджаны ў судзе Маскоўскага раёна горада Мінска, верагодна, летам 2025 года, і прыгавораны да пазбаўлення волі.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Каханне было затрымана разам з маці падчас масавага рэйду ў Беларусі 31 кастрычніка па Справе дваровых чатаў.
Люба - сола-мама, у яе засталася дачка (6 гадоў). На час зняволення Любы апеку трэба дачкой аформіў сваяк.
Падчас зняволення ў СІЗА (амаль год) , у Любы было выяўлена анкалагічныя захворванні. Нягледзячы на гэта ёй не замянілі меру стрымання і яна да суда была ў зняволенні. Ёй адзінай з групы падсудных па яе справе прысудзілі хатнюю хімію, паколькі яна тэрмінова мела патрэбу ў хіміятэрапіі. Усім астатнім далечы ад 2.5 да 3 гадоў калоніі.
Пры затрыманні быў моцна збіты, яму выбілі зубы.
Выйшаў на волю зімой 2025 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
Пасля пачатку вайны ва Ўкраіне мужчына на некаторы час з'ехаў у Грузію. Але, па ўсім відаць, пазней вярнуўся ў Беларусь, піша выданне.
Калі і пры якіх абставінах ён быў затрыманы , а таксама падрабязнасці абвінавачанняў пакуль не раскрываюцца.
Сіленка скончыў БНТУ ў 2012 годзе, дзе атрымаў прафесію архітэктара. Ён таксама вядомы як бубнач і ўдзельнік музычных праектаў, такіх як ОХ. РА, БУЛЬВАР, Mnsr. Gustav і іншых.
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 вязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Аляксей Сіленка.
Таццяна была асуджана ў лістападзе 2024 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці", "стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім" і "абраза прадстаўніка ўлады", і прыгаворана да пазбаўлення волі ў калоніі.
13 снежня 2025 года яна была вызвалена пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезена ва Украіну.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Андрэй быў затрыманы разам з жонкай у кастрычніку 2024 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле за «актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
У сярэдзіне 2025 года ён быў асуджаны і прыгавораны да пазбаўлення волі ў калоніі. Падрабязнасці справы невядомыя.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Удзельніца нацыянальных, міжнародных і персанальных выставак. Член Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь. Работы мастачкі знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, галерэі Webkunsthaus ФРГ, прыватных калекцыях ЗША, Італіі, Францыі, Расіі, Галандыі, Ірландыі, Польшчы, Японіі, Грэцыі, Ізраіля, Іспаніі, Швейцарыі, Украіны, Чэхіі, Літвы, Аўстраліі, Германіі.
Рымашэўскага і яго жонку Людміла Шчамялёву затрымалі прыкладна ў пачатку кастрычніка 2024 года і праз два тыдні яны так і не выйшлі на волю.
Была вызвалена разам з мужам па адбыцці тэрміну пакарання, прызначанага судом.
- Аб'яднанні
- Пенсіянеры
У 1987 годзе скончыў Акадэмію мастацтваў у Менску. З 1982 г. удзельнік нацыянальных і міжнародных выставак. Карціны знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, у Мастацкім фондзе Рэспублікі Беларусь, у галерэі Webkunsthaus ФРГ, у галерэі Schaer und Wildbolc Швейцарыя, а таксама ў прыватных калекцыях у Англіі, Аўстраліі, Аўстрыі, Даніі, Германіі, Літвы, Галандыі, Францыі і, Іспаніі. Італіі, Японіі, Украіны, ЗША, Кітая, Чэхіі, Сірыі, Лівана.
Рымашэўскага і яго жонку Людміла Шчамялёву затрымалі прыкладна ў пачатку кастрычніка 2024 года і праз два тыдні яны так і не выйшлі на волю.
Быў вызвалены разам з жонкай па адбыцці тэрміну пакарання, прызначанага судом.
- Аб'яднанні
- Спартсмены
Вядомы баскетбольны суддзя. Яго затрымалі за стварэнне баскетбольнага чата.
Яго затрымалі ў студзені 2024 году, калі ён вяртаўся ў Беларусь. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА. Яго абвінавачваюць у "абразе Лукашэнкі" і "стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня" па арт. 361-1 і арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
Сырыца раней лічыў, што прыезд у Беларусь не звязаны з вялікімі рызыкамі. На мяжы затрымалі таксама і ягоную жонку (яна адсядзела суткі). А ўдзельнікаў чата выклікалі на допыт.
Аляксандр Сырыца на працягу многіх гадоў быў адным з найлепшых баскетбольных арбітраў Беларусі. Суддзя ФІБА з 2005 года. У 2019 годзе разам з калегамі Сырыца падаў у суд на федэрацыю баскетбола, прайграў і патрапіў у чорны спіс. Жыў у Аўстраліі, займаўся бізнэсам, часта бываў ва Ўкраіне.
16 студзеня КДБ прызнала "экстрэмісцкім фарміраваннем" фонд "Fund of Belarus Friend LTD" - тады паведамлялася, што стаўленне да яго мае грамадзянін Беларусі Аляксандр Сырыца.
13.12.2025 года быў вызвалены пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла, і вывезены ў Літву.
