Вінаваты ва ўсіх бясчынствах, якія рабіліся ў СІЗА №6. Гэта збіццё затрыманых, уключаючы дзяцей, у першыя паслявыбарчыя дні, здзекі над падследнымі па Пінскай справе ды іншымі палітычнымі. Асобна варта адзначыць шматлікія парушэнні правоў прыхільнікаў перамен адбывалых адміністрацыйны арышт. Гэтых людзей збівалі, пазбаўлялі перадач, лістоў і ўтрымлівалі ў перапоўненых камерах.
Вінаваты ва ўсіх бясчынствах, якія рабіліся ў СІЗА №6. Гэта збіццё затрыманых, уключаючы дзяцей, у першыя паслявыбарчыя дні, здзекі над падследнымі па Пінскай справе ды іншымі палітычнымі. Асобна варта адзначыць шматлікія парушэнні правоў прыхільнікаў перамен адбывалых адміністрацыйны арышт. Гэтых людзей збівалі, пазбаўлялі перадач, лістоў і ўтрымлівалі ў перапоўненых камерах.
Былы журналіст "Медыя-Палессе". Яўген быў моцна збіты падчас пратэстаў.
10 жніўня 2020 года Яўген адправіўся на пратэсты як журналіст. Тады яго затрымалі , спачатку міліцыя збіла яго ў туалеце Пінскага гарвыканкаму, потым у аўтазаку. Затым мужчыну прывезлі ў цір Пінскага ГАУС, дзе яго бачыў моцна разбітым Алесь Рамановіч. Далей журналіста змясцілі ў Пінскае ІЧУ, а потым завезлі ў СІЗА івацэвіцкай калоніі, дзе сілавікі размясцілі частку затрыманых.
Праз тыдзень пасля збіцця ў журналіста ўсё яшчэ заставаліся сінякі. Паведамляецца, што сляды збіцця заставаліся на твары мужчыны нават праз месяц, уключаючы з'явіліся глыбокія шнары. Выданне "Медыя-Палессе" таксама пісала тады аб пашкоджаным воку свайго супрацоўніка.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю восенню 2025 года, цалкам адбыўшы пакаранне.
Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што дзяўчына была за мяжой некалькі гадоў.
На "пакаяным відэа" яе прымусілі расказаць , як ёй было цяжка ў іншых краінах свету, па якіх яна падарожнічала, таму яна "прыняла рашэнне вярнуцца на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, каб працягваць жыць, працаваць, развівацца і ствараць сям'ю на нашай беларускай зямлі".
Вырак суда 24.10.2024
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Аляксандр - пінчук, яго абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту, якая праходзіла ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года ў Пінску (на той момант ён быў непаўналетнім). Затрыманне адбылося вясной 2024 года. Выпушчаны з залы суда 5 верасня 2024 года да ўступлення прыгавору ў сілу.
Вырак суда 05.09.2024
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Зміцер быў затрыманы і асуджаны за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» у межах крымінальнай справы, распачатай пасля жнівеньскіх акцый пратэсту 2020 года супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
Паводле версіі абвінавачання, у ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года Дзмітрый, «знаходзячыся на праезнай частцы і дзейнічаючы ў групе асоб, выкрыкваў лозунгі, дэманстраваў бел-чырвона-белыя палотны, наўмысна перашкаджаў руху транспарту і працы арганізацый, якія прынялі актыўны ўдзел у групавых дзеяннях. прадстаўнікоў улады».
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю летам 2025 года.
Раней хлопец захапляўся суднаробным спортам і нават быў у рэзерве беларускай зборнай Беларусі. Таксама ён слухаў панк-рок і цікавіўся эстэтыкай гэтай субкультуры.
Вырак суда 15.07.2024
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Быў затрыманыу канцытраўня2024 года.Віктар —адміністратарчата"Беларусы на Шры-Ланцы", падарожнік , таксама ён аўтарневялікагаютуб-канала"Дыялогіаб свеце".
У выніку Віктараабвінавачваюцьва ўдзелеў пратэстах 2020 года.
Прысуд Віктару не звязаны з пазбаўленнем волі, яго вызвалілі пасля абвяшчэння.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.