Па сведках міліцыянтаў, улетку 2020 года хлопец пакідаў у мясцовым чаце паведамленні з парадамі «збірацца па кучках у кожным раёне, а потым натоўпам у цэнтр», а аўтамабілістам – «кідаць машыны на дарозе» на цэнтральных вуліцах.
Вызвалены ў траўні 2023 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 13.04.2022:
1,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
19 лістапада 2021 года Вадзіма знялі з цягніка Масква-Гродна ў Оршы. Затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту 6 верасня 2020 года ў Гродне каля ўніверсама "Брэст".
01.12. 2022 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
З самага пачатку судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме, таму інфармацыі па справе няшмат. Абвінавачаны летась у сацыяльных сетках пакінуў каментар, які абразіў супрацоўніка міліцыі з Ганцавіч.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены восенню 2023 года.
Вырак суда 19.01.2022:
1,5 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Аляксей быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і ў студзені 2022 года асуджаны за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая прайшла 9 жніўня 2020 года ў Мінску.
Вызвалены ў кастрычніку 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вырак суда 17.01.2022
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Была затрымана 19 студзеня 2022 года на працоўным месцы па крымінальным артыкуле. Год таму Людміла была сведкам па іншай крымінальнай справе, у межах якой у яе праводзіў дома ператрус ГУБАЗіК.
Дома ў Людмілы засталося малое дзіця.
Вырак суда 31.05.2022
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.