59-гадовага трэнера затрымалі ў чэрвені 2024 года. Спачатку яго судзілі па адміністрацыйнай справе - за «непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі», а затым завялі і крымінальную справу па частцы 1 артыкула 361-3 КК РБ. Па гэтай частцы артыкула могуць судзіць тых, хто прымаў удзел у баявых дзеяннях у Украіне, але звычайна судзяць тых, хто толькі меў намер далучыцца да ВСУ.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю ў лютым 2026 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання.
Вырак суда 06.12.2024
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Хутчэй за ўсё прычына затрымання ў каментарах у тэлеграме. У Карыны быў стары акаўнт, зарэгістраваны на яе ўласны нумар, з яе асабістым фота.
Карыне Маліноўскай 32 гады. Яна родам з Барысава. У яе двое непаўналетніх дзяцей.
Карына шмат у чым сябе спрабавала - працавала цырульнікам, цікавілася псіхалогіяй, з 2018 па 2022 рабіла ўласны бізнес па продажы святлодыёднага асвятлення.
Вырак суда 24.02.2025
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Меркавана, Марыну затрымалі ў лютым 2024 года падчас рэйду за Тэлеграм-чат "Здаровы сэнс на Алібегава", калі прызналі яго "экстрэмісцкім фарміраваннем". Усяго ў рашэнні КДБ прапісана 19 удзельнікаў і ўдзельніц чата, сярод ярод якіх - Марына Мышко.
У красавіку 2025 года выйшла на волю, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання
Вырак суда 02.12.2024
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Паводле паведамлення суда , сутнасць абвінавачання супраць усіх заключалася ў тым, што людзі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце "выкрыквалі лозунгі, дэманстравалі палотны бел-чырвона-белага колеру, наўмысна перашкаджалі руху транспартных сродкаў і нармальнаму функцыянаванню прадпрыемстваў" . Гэтым яны нібыта груба парушалі грамадскі парадак.
Гэта ўжо 14-я група людзей, якіх асудзілі паводле артыкула 342 КК за пратэсты таго дня ў Брэсце.
Па падліках павінен быў выйсці на волю восенню 2025 года.
Вырак суда 06.11.2024
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Паводле паведамлення суда , сутнасць абвінавачання супраць усіх заключалася ў тым, што людзі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце "выкрыквалі лозунгі, дэманстравалі палотны бел-чырвона-белага колеру, наўмысна перашкаджалі руху транспартных сродкаў і нармальнаму функцыянаванню прадпрыемстваў" . Гэтым яны нібыта груба парушалі грамадскі парадак.
Гэта ўжо 14-я група людзей, якіх асудзілі паводле артыкула 342 КК за пратэсты таго дня ў Брэсце.
Па падлікахвыйшаў на волю вясной 2025 г.
Вырак суда 06.11.2024
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Праваабаронцам невядома, у чым канкрэтна абвінавачваюць мужчыну.
Па дадзеных сацсетак Яна Карліёнава, яму 37 гадоў. Мінчук скончыў БДУ, жанаты, мае 15-гадовую дачку. Апошнія публікацыі ў сацсетках Яна былі ў 2020 годзе: гаворка Віктара Бабарыкі і пасланне Святланы Ціханоўскай да беларускага народа.
У лістападзе 2024 года вызвалены, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 14.11.2024
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.