Паводле афіцыйнай інфармацыі , у 2020 годзе мужчына выклаў у сацсетцы скрыншот, на якім быў кадр з пратэстаў у жніўні 2020 года на вуліцы Савецкай у Гомелі. Пост ён суправадзіў тэкстам, у якім назваў сілавікоў "недалюдзьмі" і выказаў надзею, што яны "адкажуць за злачынствы супраць свайго народа".
Восенню 2021 года мужчына праходзіў па адміністрацыйнай справе "за распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці".
28.11.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда:
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
навучэнец каледжа. Асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту ў Брэсце. Судмедэкспертыза налічыла ў Аляксея 42 пашкоджанні на целе, але крымінальнай справы з гэтай нагоды не ўзбуджалася.
У віну Нічыпорку ставяць больш за 30 злачынных эпізодаў. У прыватнасці, у тым, што ў верасні 2020-га года ён размаляваў балончыкам з фарбамі платы ў вёсцы Нівы Бярозаўскага раёна, прыпынкі, гаражы і будынкі ў Бярозе, расклеіў улёткі на гарадскіх слупах, размаляваў уваходныя дзверы і фасад дома супрацоўніка міліцыі, выкраў амаль два дзясяткі камер відэаназірання, сапсаваў фасады шматпавярховак «вадкасцю з утрыманнем нафтапрадуктаў», пакрамсаваў некалькі дзяржаўных сцягоў.
Былы міжнародны сакратар БСДП. Быў затрыманы 21 кастрычніка 2021 году і да сярэдзіны снежня ўтрымлівалася ў СІЗА КДБ у межах крымінальнай справы аб тэрарызме. Потым абвінавачванне перакваліфікавалі на арт. 342 КК РБ. На судзе выявілася, што тэрмін утрымання ў СІЗА КДБ не будзе залічаны. Тэрмін адбыцця пакарання лічыцца з 16 снежня 2021 году.
20.02.2023 вызвален цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 14.05.2022
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
была затрыманая 21 кастрычніка 2021 году і да сярэдзіны снежня ўтрымлівалася ў СІЗА КДБ у межах крымінальнай справы аб тэрарызме. Потым абвінавачванне перакваліфікавалі на арт. 342 КК РБ. На судзе выявілася, што тэрмін утрымання ў СІЗА КДБ не будзе залічаны. Тэрмін адбыцця пакарання лічыцца з 16 снежня 2021 году.
20.02.2023 вызвалена цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Гітарыс і контрбасіст, былы артыст беларускага дзяржаўнага ансамбля танцаў. Ён грае ў такіх гуртах, як Unia, "Голая монашка", "Мутнаевока". Затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту.
Згодна з матэрыяламі справы ўдзельнік групавога чата ў жніўні 2020 года з дапамогай мабільнага тэлефона размяшчаў са свайго акаўнта паведамленні з выказваннямі заахвочвальнага характару, заклікамі да фізічнага гвалту ў дачыненні да работнікаў праваахоўных органаў.
Ён жа 15 жніўня 2020 года і 12 лютага 2021 года ў Telegram-чаце размясціў абразлівыя каментары на адрас прэзідэнта, а таксама ваеннага камісара Гомельскай вобласці Андрэя Крываносава.
Вызвалены ў чэрвені 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Мужчыну абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады - оперупаўнаважанага групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі аддзела ўнутраных спраў. У адным з тэлеграм-каналаў было размешчана яго фота ў цывільным аддзенні. І, згодна з абвінавачваннем, Хвацюк размясціў пад ім негатыўны каментар.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.