Вячаславу Шчаўліку 74 гады. Ён родам з горада Далінск, які знаходзіцца на востраве Сахалін. У яго ёсць жонка і двое дарослых сыноў.
Калі менавіта яго затрымалі, невядома, але Вячаслаў ужо даўно не з'яўляецца ў сацыяльных сетках і месэнджарах. Падобна, ён за кратамі. Судовы працэс над Вячаславам пачнецца 6 сакавіка 2025 года ў Фрунзенскім раённым судзе, дзе таксама будуць разглядацца справы дзвюх дзяўчат, якія, як відаць, знаходзяцца на волі.
Як відаць з сацыяльных сетак Анастасіі, яна прафесійна займалася фатаграфіяй, рабіла фотасесіі на замову. Яе апошняя актыўнасць у сетцы была ў студзені 2025 года.
Максіму Солапу 36 гадоў. Ён родам з Брэста. У 2012 скончыў фізфак Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Працаваў інжынерам у Брэсцкім інфармацыйным вылічальным цэнтры па экспарта-імпартных перавозках Беларускай чыгункі.
Максім любіць падарожжы і актыўны адпачынак, а таксама займаецца рознымі відамі спорту і вядзе здаровы лад жыцця.
Яго пачынаюць судзіць 24 лютага 2025 г. у Брэсцкім гарадскім судзе. Максіма абвінавачваюць у "закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі" (ч. 3 арт. 361 КК).
Сяргей Паўлюкевіч быў зоркай "маўклівых акцый" 2011 года. Пасля затрымання яго катавалі і завербавалі кадэбісты, але ён прызнаўся ў гэтым і публічна адмовіўся з імі супрацоўнічаць.
Сяргей быў адміністратарам групы Укантакце "Мы за вялікую Беларусь" (больш за 120 тысяч падпісчыкаў, гэта была найбуйнейшая беларуская група) і сустрэчы "Марш мільёнаў".
Пасля гэтага ў медыя Паўлюкевіч не свяціўся. Мяркуючы па сацсетках , працаваў на «звычайных» працах – грузчыкам, майстрам і гэтак далей.
Вядома, што Сяргея Гаруна затрымалі напрыканцы кастрычніка мінулага года. На "пакаяным відэа" мужчына казаў, што ўдзельнічаў у пратэстах 2020 года, кідаў брук у бок сілавікоў і заблакаваў лавачкай дарогу.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.