Вольгу абвінавацілі ў тым , што яна, паглядзеўшы ў тэлеграм-канале "Беларусь галаўнога мозгу" два відэаролікі аб супрацоўніках міліцыі, пакінула ў іх бок каментары, якія суд палічыў абразлівымі. Каментары тычыліся маёра міліцыі, старшага ўчастковага інспектара, а таксама маёра міліцыі, участковага інспектара Жодзінскага ГАУС Вольга цалкам прызнала віну.
Жанчыне змянілі меру ўтрымання з узяцця пад варту на падпіску аб нявыездзе і вызвалілі ў зале суда.
Вольга Куранчык мае сярэдне-спецыяльную адукацыю, працавала медсястрой у санаторыі "Жамчужына", мае на ўтрыманні непаўналетняга дзіцяці.
У матэрыялах справы адзначаецца , што жанчына "парушала грамадскі парадак, непадпарадкоўвалася законным патрабаванням прадстаўнікоў улады"» Валянціна выходзіла на праезную частку, знаходзілася ў першых шэрагах мітынгоўцаў, сцвярджае следства і гэтым парушыла працу грамадскага транспарту г. Жлобіна.
Пры гэтым трэба заўважыць, што не аднойчы даводзілася чуць ад сведкаў на аналагічных працэсах аб тым, што рух аўтобусаў па г. Жлобіну быў зменены самімі ўладамі і ніякія мітынгоўцы ім не перашкаджалі.
Асуджаны 08.08.2023 па адміністрацыйных артыкулах (19.1 і 19.11 ч 2 - распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў). Пасля адміністрацыйнага пакарання была заведзеная крымінальная справа за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года. Да суда знаходзіўся ў зняволенні, прысуд невядомы.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.