Вераніка ў 2009 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі з адзнакай. Яна спявае ў стылі джаз. З 2011 па 2017 год яна выкладала ў Мінскім дзяржаўным музычным каледжы імя Глінкі. А ў 2014 годзе адкрыла ўласную школу мастацтваў пад назвай "Артвакал" і стала сузаснавальніцай ансамбля "Па-Дзея".
Сярод яе вучняў - лаўрэаты і дыпламанты міжнародных і беларускіх фестываляў, студэнты музычных навучальных устаноў не толькі Беларусі, але і краін Еўрасаюза і ЗША. Вераніку Яноўскую рэгулярна запрашаюць у журы розных міжнародных конкурсаў.
Віялета - мастачка з Гомельшчыны. У 2020 годзе разам з актывістам Дзмітрыем Лукомскім з-за палітычнага пераследу пераехала ва Украіну. Там у 2023 годзе запусцілі праект «Твой сусед» - сайт пра Беларусь для ўкраінцаў.
Віялету судзілі па артыкулах аб стварэнні «экстрэмісцкага фармавання» і абразе Лукашэнкі (артыкулы 361-1 і 368 КК). У віну ёй паставілі адміністраванне тэлеграм-чата «Петрыкаў 97%», які ўлады пазней прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем».
Выпускніца факультэта інфармацыйных тэхналогій ПДУ. У 2014 годзе дзяўчыну ўдастоілі стыпендыі Наваполацкага гарвыканкама "за поспехі ў вучобе і грамадскую актыўнасць".
У 2023 годзе маладую маці, праграмістку і мадэль Таццяну Маханёк ужо штрафавалі за "распаўсюджванне экстрэмізму". Тады судзьдзя Міхаіл Юрчанка даў ёй штраф у 925 рублёў.
Анастасія Раеўская-шматдзетная маці. Разам з мужам Яўгенам яны гадуюць траіх дзяцей. Малодшы сын Арцём нарадзіўся ў сакавіку 2021 года. У 2022 годзе аб сям'і пісала Мазырская дзяржаўная газета. Прапагандысты расказвалі, што сям'я выкарыстоўвала "сямейны капітал" для набыцця часткі блочнага дома ў Каменцы і пераехала з Мазыра ў вёску.
Хутчэй за ўсё Насту Раеўскую рэпрэсавалі па рэзананснай так званай “справе “Беларускага Гаюна” – маніторынгаваму каналу, які адсочваў дзеянні ў Беларусі расійскай арміі пры ажыццяўленні поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну. "Беллесавія", які перад пачаткам поўнамаштабнага ўварвання расейскіх войскаў ва Украіну ўлады Беларусі аддалі ў карыстанне расейскім акупацыйным войскам.
Юлія Феннер мае два грамадзянствы - беларускае і брытанскае.
У пачатку 2000-х гадоў Юлія працавала ў пасольстве Вялікабрытаніі ў Мінску. Яна выйшла замуж за Марціна Феннера, намесніка кіраўніка місіі. Пасля Беларусі сям'я жыла ў Туркменістане і Екацярынбурзе (Расія), куды Марцін быў накіраваны.
Жанчыну затрымалі на мяжы 31 сакавіка 2024 г. пры спробе ўехаць у Беларусь. Ёй прад'явілі абвінавачанні па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 1 і 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Але сутнасць абвінавачанняў праваабаронцам невядомая. Затрыманую змясцілі ў СІЗА да суда.
У выніку 21 жніўня гэтага года Юлію прыгаварылі да сямі гадоў зняволення.
11верасня2025 года стала вядома, што 52 палітвязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы.Сярод іх ёсць і грамадзянееўрапейскіхкраін . Сярод вызваленых Юля Феннер.
Вырак суда 21.08.2025
7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.