Аляксандр быў прызнаны вінаватым у снежні 2025 года па артыкулах "распальванне варожасці" і "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" і прыгавораны да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены 20 сакавіка 2026 года ў рамках памілавання пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла.
Вырак суда дата невядомая
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Віталь быў прызнаны вінаватым у 2025 годзе ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», і прыгавораны да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, а таксама да выплаты буйнога штрафу.
Вызвалены 20 сакавіка 2026 года ў рамках памілавання пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла.
Вырак суда дата невядомая
5 гадоў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 700 базавых велічынь штрафу.
Амаль чатыры гады адпрацавала QA-інжынерам у кампаніі Tectus Media. Апошнія пяць гадоў Алена працавала выдалена ў кампаніі Kernelics на пазіцыі QA Specialist.
Яна цікавіцца рок-музыкай, у прыватнасці, творчасцю гурта Neverlove, пра якую шмат пісала. Асабліва Алена любіць котак: ратавала іх і рэгулярна дзялілася карцінкамі з катамі.
Алена знікла з сацсетак у чэрвені 2025 года і вярнулася анлайн толькі ў канцы снежня 2025-га. Верагодна, яе трымалі ў СІЗА да суда.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.