Андрэй працаваў кіроўцам аўтобуса. Вядома, што раней ён ездзіў на заробкі ў Расію - працаваў кіроўцам маршруткі ў падмаскоўным Звянігарадзе, але пасля вярнуўся ў Беларусь.
Апошнія 11 гадоў Сяргей быў намеснікам дырэктара па камерцыі ў сталічным офісе «Ізакам Пласт».
Для Дзятлаўшчыны група кампаній «Ізакам» і «Ізакам Пласт» - гэта важны завод. Прадпрыемства вырасла на месцы закінутага завода драўляных канструкцый і ператварылася ў гіганта, дзе працуюць 270 чалавек - вялікая лічба для райцэнтра.
Там выпускаюць гнуткія ізаляваныя трубы, якія экспартуюцца ў Расію і выкарыстоўваюцца ў дзяржпраграмах. У 2025 годзе, калі Сяргей ужо быў пад пераследам, кампанія атрымала ўзнагароду "Лідэр энергаэфектыўнасці".
Вырак суда дата невядомая
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Дачка палітвязня журналіста Кірылы Пазняка. Дзяўчыну затрымалі разам з бацькам чацвёртага верасня 2025 года. Спачатку Яніну змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання, а праз некалькі дзён ёй прад'явілі крымінальнае абвінавачанне і перавялі ў следчы ізалятар №1.
На 20-гадовую Яніну Пазняк пачалі крымінальную справу за ўзаемадзеянне з "экстрэмісцкім фарміраваннем".
Чацвёртага верасня, у дзень затрымання Кірылы Пазняка і Яніны Пазняк, рашэннем Камітэта дзяржбяспекі Беларусі "экстрэмісцкім фармаваннем" быў абвешчаны YouTube-канал "Платформа 375", а таксама афіляваныя з ім акаўнты ў сацыяльнай сетцы TikTok. Паводле КДБ, "экстрэмісцкай дзейнасцю" займаецца "група грамадзян з ліку прадстаўнікоў фармавання", Кірыл Пазняк быў згаданы як арганізатар.
16 верасня 2026 года была вызвалена пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла - і вывезена ў Літву.
Вырак суда 26.06.2026
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вячаслаў затрыманы па "справе радыёклуба". Яго абвінавачваюць у "здрады дзяржаве" (арт. 356 КК) і "шпіянажы" (арт. 358 КК). На студзень 2026 года больш за год ён утрымліваецца ў СІЗА КДБ.
Вячаславу 41 год (на студзень 2026). Сюжэт пра «радыёаматараў-шпіёнаў» выйшаў на праўладным СМІ 15 студзеня 2026 года. У ім расказвалася, што нібыта пад выглядам суполак радыёаматараў дзейнічала структура для перахопу сакрэтнай інфармацыі. У відэа яго не паказваюць, а толькі цытуюць ягоныя словы. З 2005 па 2018 год ён меў ІП. Пасля гэтага рэарганізаваў яго ў іншую форму гаспадарання. Мяркуючы па ўсім, дзейнасць Бянько звязана з тэхнікай.
У Вячаслава жонка і двое маленькіх дзяцей, а таксама сабака. Вячаслаўлюбіць фатаграфаваць, выбірацца на прыроду і падарожнічаць.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.