Па матэрыялах абвінавачання, Дар’я Цыркун у верасні 2020 года ў Мінску, “дзейнічаючы сумесна і ўзгоднена групай асоб з іншымі неўстаноўленымі асобамі, прыняла актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, што пацягнула парушэнне працы транспарту і прадпрыемстваў, аказваючы пры гэтым відавочнае непадпарадкаванне законным патрабаванням прадстаўнікоў улады – супрацоўнікам міліцыі".
У ходзе судовага разбору абвінавачаная Цыркун сваю віну ў прад'яўленым ёй абвінавачванні прызнала ў поўным аб'ёме.
Вырак суда 29.11.2022:
2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу
Крысціна з'яўлялася дырэктаркай салона прыгажосці “Мільфей”. Да суда знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе.
Па матэрыялах абвінавачання, Вячоркіна парушала грамадскі парадак, выходзіла на праезную частку вуліц, у тым ліку праспекта Пераможцаў, публічна дэманстравала пальцамі рукі ў якасці пратэстнага сімвала знак V, парушала працу грамадскага транспарту. У справе – некалькі эпізодаў удзелу Крысціны ў маршах пратэсту.Таксама суд задаволіў грамадзянскі пазоў КУП “Мінсктранс” на суму 47 716 рублёў. Аўтамабіль і кампутарная тэхніка засталася пад арыштам да вырашэння пытання з грамадзянскім пазовам.
Палітычная дзяячка, сустаршыня незарэгістраванай партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя і сябра Каардынацыйнай рады па арганізацыі працэсу пераадолення палітычнага крызісу.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Аксану затрымалі яшчэ напрыканцы снежня 2022 года. Яна была членам асноўнага складу Каардынацыйнай Рады. У чэрвені 2021 года яе затрымалі падчас прэм'еры пастаноўкі "Белы трусік, Чырвоны трусік" і адпусцілі пасля складання пратакола. У маі 2021 года ў яе кватэры прайшоў ператрус.
Судзілі Аксану разам з палітвязнем Багданам Караўцом , заснавальнікам кампаніі Astronim і фестывалю рэкламы і маркетынгу «Белы квадрат».
У бацькі Аксаны Зарэцкай праблемы са здароўем, Багдан выхоўвае дзіця з інваліднасцю.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Аксана пасля абвяшчэння прысуду адчула сябе дрэнна, яе шпіталізавалі. Як мінімум тры дні жанчына правяла ў коме, а праз нейкі час яе вярнулі на «Валадарку». Урачы СІЗА не аказвалі належнай медыцынскай дапамогі Зарэцкай, нават не прымалі валяр'янку для яе ў перадачах ад родных.
10.04.2024 вызваленапоўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда:
1,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Паводле матэрыялаў справы , «знаходзячыся па месцы жыхарства, 46-гадовая абвінавачаная з выкарыстаннем свайго мабільнага тэлефона і ўліковага запісу ў сацыяльнай сетцы Facebook размясціла ў свабодным доступе ў сетцы Інтэрнэт матэрыял з выявай Лукашэнкі. У ім яна, нецэнзурна кажучы, давала відавочна негатыўную адзнаку асобы прэзідэнта, чым прынізіла яго гонар і годнасць».
Юр'ева сваю віну прызнала.
13.04.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў вызвалена зімой 2024 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Пенсіянерка. Была затрыманая 26 лістапада 2022 года за ўдзел у акцыях пратэсту. Спачатку яе асудзілі па адміністрацыйнай справе на 11 сутак, але пасля сутак на волю жанчына так і не выйшла.
Вырак суда 16.03.2023:
2 гады абмежавання волі без накіравання.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.