Віктар - беларускі бізнэсмэн і грамадскі дзеяч. Ён заснаваў міжнародны фонд "Шанц", ініцыяваў праекты "Тэарт" і "Арт-Беларусь", дзякуючы якім у краіну былі вернуты творы мастацтва. Пад яго кіраўніцтвам Белгазпрамбанк увайшоў у лік найбуйнейшых банкаў Беларусі. У 2020 годзе вылучыў сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах, што прыцягнула шырокую падтрымку, у выніку чаго ў чэрвені 2020 года быў затрыманы і пазней асуджаны па эканамічных артыкулах.
13.12.2025 годабыў вызвалены пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла, і вывезены ва Украіну.
Вырак суда 06.07.2021
14 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 5000 базавых велічынь штрафу, 46000000 рублёў кампенсацыі, пазбаўленне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.
Экс-тэлежурналістка Белтэлерадыёкампаніі і сябра Каардынацыйнай рады, Ксенія была затрыманая 22 снежня 2020 года па справе «Прэс-клуба» па абвінавачванні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.
На рахунак Следчага камітэта было пералічана амаль 110 тысяч рублёў у якасці забеспячэння магчымай кампенсацыі ўрону, які нібыта быў нанесены фігурантамі «справы». Справа была закрытая, аднак пазней супраць Ксеніі была ўзбуджаная новая крымінальная справа, і яе абвінавацілі ў «змове ці іншых дзеяннях, учыненых з мэтай захопу дзяржаўнай улады».
Вызвалена 20 жніўня 2024 года на падставе памілавання.
Алана, член асноўнага складу Каардынацыйнай рады, удзельніца "Задзіночання беларускіх студэнтаў" і актывістка "Маладзёжнага блока", была затрымана 12 лістапада 2020 года. Яе асудзілі за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
30.11.2022 года вызвалена поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, назначаны судом.
Павал - беларускі апазіцыйны палітык і сузаснавальнік партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя". Яго затрымалі ў чэрвені 2020 года, пасля чаго ён атрымаў некалькі адміністратыўных арыштаў за ўдзел у перадвыбарных пікетах. Пазней Паўла асудзілі па крымінальнай справе аб арганізацыі масавых беспарадкаў.
У чэрвені 2023 года яго перавялі на турэмны рэжым.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла - і вывезены ва Украіну.
Адвакат і член прэзідыума Каардынацыйнай рады па ўрэгуляванні палітычнага крызісу.
Максім быў затрыманы 9 верасня 2020 года і абвінавачаны ў змове і экстрэмісцкай дзейнасці, у тым ліку публічныя заклікі да захопу ўлады і дзеянняў, якія пагражаюць нацыянальнай бяспецы, з выкарыстаннем СМІ і інтэрнэту.
13.12.2025 годабыў вызвалены пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла, і вывезены ва Украіну.
Марыя — член прэзідыума Каардынацыйнай рады і кіраўнік штаба Віктара Бабарыка — была выкрадзена 7 верасня 2020 года і вывезена да беларуска-ўкраінскай мяжы для выправаджэння. Яна парвала пашпарт і адмовілася пакідаць краіну. 9 верасня яе затрымалі і змясцілі пад варту.
У верасні 2021 года яе асудзілі па артыкулах: «змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам», «заклікі да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі» і «стварэнне экстрэмісцкага фармавання».
У лістападзе 2022 года Марыя перанесла аперацыю з-за прабадной язвы і перытанітам. З сакавіка 2023 года знаходзілася ў ПКТ. З-за праблем са здароўем не працавала, яе суправаджалі нават на пастраенні.
Марыя доўгі час утрымлівалася ў рэжыме інкамунікада. Улетку 2024 года стала вядома, што адміністрацыя ізалявала яе ад іншых зняволеных, з ёй увесь час знаходзіліся ахоўніцы. 12 лістапада 2024 года яна ўпершыню за 18 месяцаў сустрэлася з бацькам.
Сустрэча прайшла ў турэмным шпіталі, і дакладна невядома, ці знаходзілася яна на лячэнні ці яе прывялі туды з ПКТ. Да гэтага ад Марыі не было ніякай сувязі, а пра яе стан рабілася вядома толькі са слоў іншых зняволеных.
Пасля гэтай сустрэчы яна зноў была пазбаўлена сувязі з навакольным светам і працягвае ўтрымлівацца ў рэжыме інкамунікада.
У лютым 2025 года яе сястра паведаміла, што Марыю вярнулі ў атрад і выказала спадзяванне на аднаўленне сувязі.
13.12.2025 годабыла вызвалена пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла, і вывезена ва Украіну.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.