Да суда Новікаў знаходзіўся дома. Як заўважыў «Флагшток», 26 чэрвеня 2022 года Аляксандр пакінуў на сваёй старонцы ў Facebook запіс: «Заўтра могуць пасадзіць на нары. Часам не да законаў, але адказваць давядзецца». Суд адбываўся ў закрытым рэжыме. Новікава абвінавачвалі ў размяшчэнні на сваім сайце артыкулаў, якія «мелі мэту дамагчыся перагляду сусветнай гісторыі, вынікаў вайны, дыскрэдытацыі Перамогі», удакладняе выданне.
Калегі-пісьменнікі адзначалі, што ў савецкі час Новікаў служыў у КДБ, быў звольнены ў званні маёра. У 2000-х Новікаў завёў блог "літкрытыка", у якім асвятляў літаратурнае жыццё краіны. Гэты блог быў прыватным, але ўспрымаўся афіляваным з Саюзам пісьменнікаў за кошт блізкасці аўтара да кіраўніцтва арганізацыі. Новікаў сам не пісаў ніякія творы, але актыўна займаўся крытыкай. У сваіх тэкстах Новікаў упарта пляжыў беларускамоўных аўтараў. У блогу litkritika.blogspot.com ён неаднаразова негатыўна выказваўся аб творчасці Мікалая Чаргінца, былога ваеннага і члена Нацыянальнага сходу Беларусі.
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.