Антон вучыўся па спецыяльнасці "правазнаўства" на кафедры адміністрацыйнай дзейнасці органаў унутраных спраў факультэта міліцыі.
У інтэрв'ю газеце "На страже" ён казаў, што ішоў у ВНУ мэтанакіравана, каб стаць вайсковым юрыстам. Пры паступленні ён набраў больш за 300 балаў, вучыўся на дзявяткі, займаўся спортам, пісаў для міліцэйскіх газет і ўдзельнічаў у канферэнцыях. Паралельна, у 2022, ён скончыў Інстытут бізнесу БДУ па спецыяльнасці «Бізнес-адміністраванне". Апошні раз ён быў анлайн на сваёй пустой старонцы "УКантакце" 31 ліпеня 2024 года.
Дата суда і сутнасць справы невядомыя, але абвінавачанне гучыць так - "парушэнне патрабаванняў па ахове дзяржаўных сакрэтаў" (артыкул 375-2 Крымінальнага кодэкса).
Судзячы па статуце "які адбывае пакаранне" у спісе экстрэмістаў і поўнай неактыўнасці ў сацсетках, ён атрымаў пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі.
Быў дырэктарам беларуска-амерыканскага сумеснага прадпрыемства "Завод шклопакетаў і архітэктурнага шкла", а таксама дырэктарам кампаніі Glass Engineering у РФ.
Мужчыну абвінавацілі ў „дыскрэдытацыі Беларусі” (арт. 369-1 КК). У чым сутнасць справы, невядома. Сямёну пагражалі арышт, або хімія, або калонія - да чатырох гадоў. У спісе "экстрэмістаў" пазначана, што ён "адбывае пакаранне" - гэта значыць, што чалавеку прысудзілі калонію ці хімію з накіраваннем.
У 2016-м заснаваў уласную кансалтынгавую кампанію ААТ "Стратэгія і Капітал", а праз некалькі гадоў узначаліў беларускую філію кампаніі Civitta, у якой таксама значыцца асацыяваным партнёрам. Civitta-гэта буйная кансалтынгавая кампанія з літоўскімі каранямі. Яе заснаваў былы партнёр McKinsey-кампаніі з так званай вялікай кансалтынгавай тройкі (McKinsey, BCG, Bain). Цяпер яна прадстаўлена ў 15 краінах, на яе працуюць сотні кансультантаў і распрацоўшчыкаў.
78-гадовая Ніна Багінская стала сімвалам пратэстаў 2020-га. Фатаграфіі, як яна трымае нацыянальны сцяг у руках, публікаваліся ў шматлікіх замежных СМІ.
На свой першы пратэст яна выйшла яшчэ ў 1988 годзе ў Курапатах пад Мінскам, дзе знаходзяцца масавыя пахаванні беларускіх ахвяр сталінскага рэжыму. Пазней Багінская ўдзельнічала ў акцыях апазіцыі, якія праводзіліся ў памяць аб Чарнобыльскай катастрофе, аб зніклых апазіцыйных палітыках, у знак пратэсту супраць анэксіі Крыма. Яе шмат разоў затрымлівалі, выпісвалі штрафы. "Мне трэба пражыць 120 гадоў, каб іх усё выплаціць" - казала Ніна ў інтэрв'ю. З 2016 года з пенсіі Багінскай сталі адымаць 20% на аплату штрафаў, а з 2017-га - ужо 50%. У 2016 годзе судовыя выканаўцы канфіскавалі ў пенсіянеркі мікрахвалёўку і пральную машыну. Яшчэ праз некалькі гадоў дзяржава арыштавала і выставіла на продаж дзве яе дачы.
Багінская тлумачыць сваю актыўнасць пачуццём абавязку перад нашчадкамі.
У 2025 годзе аснову абвінавачання па крымінальнай справе супраць Багінскай склалі адміністрацыйныя пратаколы і судовыя пастановы за 2024 год.
Ніна Багінская мае шэраг цяжкіх захворванняў і мае патрэбу ў своечасовым урачэбным лячэнні. У турэмных умовах яе жыццю можа пагражаць сур'ёзная небяспека.
Ніну прызналі вінаватай у "неаднаразовым парушэнні закона аб правядзенні масавых мерапрыемстваў", але замест пакарання прызначылі "прафілактычнае назіранне".
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.