01.12.2023 быў асуджаны па ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць), пасля чаго верагодна адразу завялі крымінальную справу. Хутчэй за ўсё знаходзіцца ў зняволенні.
07.05.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Аляксандра затрымалі за пратэсты 2020 года. На відэа на праўладных каналах ён кажа, што [10 жніўня 2020] "знаходзіўся на праезнай частцы ў Брэсце на праспекце Машэрава і выкрыкваў пратэстныя лозунгі".
У тэлефоне ў яго знайшлі фота "чырвона-белага сцяга": Аляксандр гаворыць, што сфатаграфаваў такі сцяг за мяжой. Аўтары посту напісалі , што беларус нядаўна вярнуўся з Польшчы.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.