Лілія Яцэвіч пакінула некалькі сотняў каментароў у розных суполках у тэлеграме. Каментары, якія паказвае ГУБАЗіК, накіраваны на падтрымку Украіны. Жанчына, напрыклад, піша, што расейскія салдаты паводзяць сябе «як фашысты, звяры, а іх маці абагаўляюць карліка» – маецца на ўвазе Пуцін.
Акаўнт Ліліі прывязаны да ўласнага тэлефона і называецца яе ўласным імем. Менавіта так яе і знайшлі губопікаўцы — да нас акаўнт Яцэвіч нехта тройчы правяраў у тэлеграм-боце «Вока Бога».
Губапікаўцы сцвярджаюць, што супраць жанчыны завялі крымінальную справу па некалькіх артыкулах.
Інжынер-праграміста Банкаўскага працэсінгавага цэнтра. На відэа на праўладным канале Аляксей кажа, што ў 2020 годзе "начытаўшыся артыкулаў у розных тэлеграм-каналах" удзельнічаў у некалькіх пратэстных маршах.
Праходзіць па справе аб дзяржздрадзе разам з сям'ёй Прохаравых з Грабаўкі. Удзельнікі закрытага працэсу маюць падпіскі аб неразгалошванні. З неафіцыйнай крыніцы "Свабодзе" вядома, што крымінальная справа тычыцца фатаграфавання розных аб'ектаў на тэрыторыі Беларусі, за фігурантамі справы некаторы час сачылі спецслужбы.
Фёдар нарадзіўся ў 1978 годзе ў Лунінецкім раёне, вучыўся ў тэхнічным універсітэце ў Гомелі, там жа застаўся жыць і працаваць. Ён мае багатую біяграфію - працаваў вадзіцелем, будаўніком, дырэктарам розных камерцыйных фірм. Не менш як 17 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па лініі ДАІ. У 2001 годзе яго судзілі па крымінальным артыкуле 339 за хуліганства.
Працэс праходзіў у закрытым рэжыме. 20 траўня 2024 года агучаны прысуд. Пра лёс Фёдара Аксёненкі нічога не вядома.
Вырак суда 20.05.2024
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.