Галіна Мікалаеўна Гулевіч
Масава судзіць удзельнікаў мірных акцыяў пратэстаў па арт. 23.34.
Прысуджае буйныя штрафы і суткі.
Выносіла карныя прысуды ў палітычна матываваных справах, дзе прысудзіла штрафаў на агульную суму не менш за 4050 рублёў і адміністрацыйнага арышту не менш за 15 сутак.
Прызнала Алега Чычыкайла вінаватым і пакарала яго пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на паўтара года за абразу Лукашэнкі ў інтэрнэце.
Прыгаварыла Наталлю Леановіч да пазбаўлення волі тэрмінам на 1 год і 6 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму, абвінаваціўшы яе ў публічнай абразе Лукашэнкі. Таксама Гулевіч пастанавіла накіраваць Наталлю на прымусовае лячэнне ад алкагалізму. Вядома, што Наталля пайшла падаваць заяву ў міліцыю на крадзеж, які сапраўды меў месца, а ў стане ап'янення выказала ў аддзеле ўсё, што думае пра Лукашэнку. Супрацоўнікі міліцыі завялі на яе крымінальную справу.
17.06.2020 і 19.06.2020 асудзіла траіх чалавек па ч.1 арт.23.34 КаАП і прызначыла пакаранне ў выглядзе штрафу памерам 30 б.в. (810 бел. руб) кожнаму. Людзі гэтыя з'яўляліся праваабаронцам, пенсіянерам і чалавекам з пажыццёвай групай інваліднасці.
Судзіла жыхара Светлагорска за слова "Мразь" у адрас супрацоўніка МУС пад пастом у Аднакласніках.
Вяла справу педыятра Алены Б, якую судзілі па арт. 364 КК (Гвалт над супрацоўнікам міліцыі). Жанчына была прыцягнутая да крымінальнай адказнасці за абарону мужа: падчас затрымання яна ўкусіла сілавіка.

Спіс рэпрэсаваных
- Аб'яднанні
- Пенсіянеры
Уладзімір, пенсіянер і былы вадзіцель Жлобінскага РАУС, быў затрыманы 26 мая 2021 года за ўдзел у акцыі пратэсту і праз тры дні змешчаны пад варту. Яго абвінавацілі ў тым, што ён нібыта з'яўляўся арганізатарам і ўдзельнікам масавых беспарадкаў у Жлобіне ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года: стаяў у счэпцы, перакрываў рух транспарту і супраціў супрацоўнікам міліцыі. Па версіі абвінавачання, ён таксама ўжываў гвалт да міліцыянтаў, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, аднак Уладзімір сцвярджаў, што быў цвярозы.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены вясной 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Аляксандра абвінавацілі ў тым, што ў жніўні 2020 года ён пакінуў у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» каментар з аднаго слова — «Мразь» — пад публікацыяй аб тым, што інспектар ДПС, маёр міліцыі Андрэй Баграёнак, удзельнічаў у разгоне мірных сходаў і штрафаваў за падачу гукавых сігналаў салідарнасці.
У верасні 2023 года ён быў вызвалены, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
Алена, педыятр, была асуджаная за тое, што 10 жніўня 2020 года ўкусіла супрацоўніка міліцыі Віталя Крываноса, спрабуючы спыніць гвалт у дачыненні да свайго мужа. Яе абвінавацілі ва ўжыванні гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў з мэтай перашкоды ягонай законнай дзейнасці.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Валерый быў асуджаны за абразу супрацоўніка ДПС Андрэя Баграёнка ў каментарах.
Вызвалены ў верасні 2021 года ў рамках памілавання.