Міхаіл Уладзіміравіч Вашкевіч
Супрацоўнікі СІЗА №7 сістэматычна ўдзельнічаюць у парушэнні правоў і свабод зняволеных, у прыватнасці арыштаваных па палітычных матывах.
Палітвязню Віталю Бандарэнку, якая знаходзілася ў СІЗА №7, шляхам ціску, пагрозаў і шантажу, прымусілі падпісаць 5 пустых лістоў паперы.
Палітвязня Міхаіла Калішука, канваіры збілі на тэрыторыі СІЗА, за тое, што той адмаўляўся прайсці на этап у суд.
Санкцыянаваў забарону на перадачу кніг, часопісаў і крыжаванак у СІЗА.
У следчых ізалятарах палітвязняў утрымліваюць на працягу многіх месяцаў і нават гадоў з мэтай дабіцца паказанняў і сфабрыкаваць крымінальныя справы, што з'яўляецца сур'ёзным парушэннем іх правоў.
Супрацоўнікі СІЗА №7 сістэматычна ўдзельнічаюць у парушэнні правоў і свабод зняволеных, у прыватнасці арыштаваных па палітычных матывах.
Палітвязню Віталю Бандарэнку, якая знаходзілася ў СІЗА №7, шляхам ціску, пагрозаў і шантажу, прымусілі падпісаць 5 пустых лістоў паперы.
Палітвязня Міхаіла Калішука, канваіры збілі на тэрыторыі СІЗА, за тое, што той адмаўляўся прайсці на этап у суд.
Санкцыянаваў забарону на перадачу кніг, часопісаў і крыжаванак у СІЗА.
У следчых ізалятарах палітвязняў утрымліваюць на працягу многіх месяцаў і нават гадоў з мэтай дабіцца паказанняў і сфабрыкаваць крымінальныя справы, што з'яўляецца сур'ёзным парушэннем іх правоў.
Спіс рэпрэсаваных
Яўген быў асуджаны за ўдзел у "масавых беспарадках" у рамках крымінальнай справы, распачатай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія адбыліся 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацыі на прэзідэнцкіх выбарах.
Выйшаў на волю ў чэрвені 2025 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання.
| 15.02.2023 | Ёсць маці. Клапоціцца за яго. Жыве ў Пружанскім раёне |
| 12.08.2021 | Начался суд 09.08.2021 |
| 07.07.2021 | 09.07.2021 суда нет. Из-за болезни дело Евгения вывели в отдельное производство. И пока не известно, когда будет суд. |
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Максім быў затрыманы ў лістападзе 2020 года і асуджаны за блакіроўку чыгуначных пуцей і развешванне пудзілаў у Брэсце.
01 лютага 2023 года ён быў вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
| 04.09.2021 | 11 отряд |
- Аб'яднанні
- Прадпрымальнікі
- Бацькі непаўнагадовых
Сяргей, дырэктар кампаніі, якая займаецца грузаперавозкамі, быў затрыманы ў лістападзе 2020 года і асуджаны за блакіроўку чыгуначных пуцей і развешванне пудзілаў у Брэсце.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў ліпені 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Затрыманыя да 18 гадоў
- Студэнты
Давід быў затрыманы пасля вяртання з Польшчы ў рамках крымінальнай справы, распачатай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія адбыліся 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
21 студзеня 2023 года ён быў вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Марк быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
Па падліках праваабаронцаў, 2 траўня 2024 года ён быў вызвалены, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Спартсмены
Раман быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
Па падліках праваабаронцаў, Раман выйшаў з калоніі прыблізна 19 красавіка 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Сяргей быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках". Паводле матэрыялаў справы, агульны ўрон перавысіў 27 тысяч беларускіх рублёў.
Вызвалены ў кастрычніку 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Студэнты
Марк быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Вядома, што падчас перавозкі ў Брэст яго збівалі, удараючы галавой аб падлогу. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках". Па матэрыялах справы, агульны ўрон склаў каля 24 тысяч беларускіх рублёў.
Вызвалены ў верасні 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Ваенныя
- Спартсмены
З ранняга дзяцінства Дзяніс займаецца спортам, ён пяціразовы чэмпіён Беларусі па каратэ і майстар спорту па каратэ, рукапашным і вайсковым баях, а таксама служыў у 38 дэсантна-штурмавой брыгадзе горада Брэста, адкуль звольніўся 13 ліпеня 2020 года.
Дзяніс быў затрыманы па крымінальнай справе, узбуджанай пасля акцый пратэсту 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацыі выбараў. Яго абвінавацілі ў тым, што ён кідаў асфальт у сілавікоў і замахнуўся на міліцэйскую машыну, у выніку чаго ён быў асуджаны за ўдзел у "масавых беспарадках". Па матэрыялах справы, агульны ўрон склаў каля 24 тысяч беларускіх рублёў.
Нягледзячы на заняткі мужчынскім відам спорту, па сваёй натуры ён вельмі добры і адкрыты чалавек.
Вызвалены ў красавіку 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
Данііл быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках". Па матэрыялах справы, агульная шкода склала каля 24 тысяч беларускіх рублёў.
Выйшаў на волю ў пачатку вясны 2025 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Ягор быў затрыманы разам з бацькам у рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках". Паводле матэрыялаў справы, агульны ўрон перавысіў 27 тысяч беларускіх рублёў.
Вызвалены ў красавіку 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Віталь быў затрыманы разам з сынам у межах крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія адбыліся 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках". Паводле матэрыялаў справы, агульны ўрон перавысіў 27 тысяч беларускіх рублёў.
Вызвалены ў красавіку 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Віктар быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках". Па матэрыялах справы, агульная шкода склала каля 24 тысяч беларускіх рублёў.
09 сакавіка 2024 года ён быў вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Студэнты
Ілля быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках". Паводле матэрыялаў справы, агульны ўрон перавысіў 27 тысяч беларускіх рублёў.
Вызвалены ў кастрычніку 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Замежныя грамадзяне
- Бацькі непаўнагадовых
Цімур быў затрыманы па крымінальнай справе, узбуджанай пасля пратэстаў 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на выбарах. Вяртаючыся з працы, ён быў падстрэлены гумовымі кулямі пяць разоў. Следчы патлумачыў меру стрымання адсутнасцю беларускага грамадзянства, хаця Цімур пражывае ў краіне з відам на жыхарства каля 23 гадоў. Яго асудзілі за ўдзел у «масавых беспарадках», а паводле матэрыялаў справы агульны ўрон склаў больш за 27 тысяч беларускіх рублёў.
У чэрвені 2023 года праваабаронцам стала вядома, што Цімур правёў больш за 100 сутак у ШІЗА, пасля чаго яго перавялі ў ПКТ, а затым на турэмны рэжым.
У ліпені 2024 года ён быў паўторна асуджаны за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі».
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 вязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Цімур Рызапур.
