Яфімаў Дзмітрый Вячаслававіч выступае дзяржаўным абвінаваўцам у судах па палітычна матываваных справах. Напрыклад, выступіў дзяржаўным абвінаваўцам па справе Валянціны Мядзведзь. Жыхарку Бярозы асудзілі па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь за абразу міліцыянта пры выкананні ім службовых абавязкаў.
Жанчына размясціла ў Telegram-канале "Бяроза-97" паведамленне аб начальніку інспекцыі па справах непаўналетніх Лішко, дзе выказалася аб яго дзеяннях. У судзе яна патлумачыла, што 7 верасня на яе склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, хоць у той час яна была ў краме і дала суду чэк, які пацвярджае пакупкі там.
У выніку Яфімаў запытаў для Валянціны пакаранне ў выглядзе 2 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, што і прызначыў суд, а таксама яе абавязалі выплаціць пацярпеламу 1500 рублёў кампенсацыі за маральныя пакуты.

Таццяну асудзілі за каментар, пакінуты 14 жніўня 2020 года ў сацсетцы "Аднакласнікі" пад фота супрацоўніка міліцыі Юрыя Чарнышкова. Па версіі абвінавачання, яна публічна абразіла прадстаўніка ўлады з мэтай падарваць аўтарытэт дзяржаўных органаў. Экспертыза палічыла яе словы негатыўнай ацэнкай. Суд прыгаварыў Таццяну да абмежавання волі.
Вадзім быў затрыманы і асуджаны за разбітае шкло ў аўтобусе, у якім знаходзіліся супрацоўнікі РАУС падчас акцыі пратэсту, якая адбылася 10 жніўня 2020 года ў Бярозе.
У верасні 2021 года ён быў памілаваны: рэжым адбывання пакарання заменены на "хатнюю хімію".
Вырак суда 28.01.2021
1 год абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 270 рублёў кампенсацыі.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.