Серыйная дзяржабвінаваўца ў палітычна матываваных крымінальных справах, узбуджаных супраць беларусаў, не згодных з фальсіфікацыяй і гвалтам у 2020 годзе.
Дачка былога мянта, а цяпер стаўленіка трохпрацэнтнага ў Лельчыцкім райвыканкаме - Сяргея Касінскага.
У паслужным спісе Крысціны апроч іншых спраў:
Ад двух да шасці гадоў пазбаўлення волі для пецярых па-зверску збітых пры затрыманні жыхароў Бараўлянаў.
Серыйная дзяржабвінаваўца ў палітычна матываваных крымінальных справах, узбуджаных супраць беларусаў, не згодных з фальсіфікацыяй і гвалтам у 2020 годзе.
Дачка былога мянта, а цяпер стаўленіка трохпрацэнтнага ў Лельчыцкім райвыканкаме - Сяргея Касінскага.
У паслужным спісе Крысціны апроч іншых спраў:
Ад двух да шасці гадоў пазбаўлення волі для пецярых па-зверску збітых пры затрыманні жыхароў Бараўлянаў.
Згодна з матэрыяламі справы, 5 сакавіка 2021 года Алена з выкарыстаннем інтэрнэту ў Telegram-канале «Тыповая Беларусь» пакінула абразлівы каментар пад матэрыялам пра намесніка міністра ўнутраных справаў Генадзя Казакевіча. Яна была прыгаворана да абмежавання волі без накіравання.
Вырак суда 08.07.2021
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання, 1000 рублёў кампенсацыі.
Андрэй быў затрыманы ў ноч з 26 на 27 лютага 2021 года ў Заслаўі за развешванне ўлётак з карыкатурамі на Лукашэнку. Пасля затрымання ён правёў тры дні ў ІЧУ Мінскага раёна, а потым знаходзіўся пад хатнім арыштам. У чэрвені 2021 года яго ўзялі пад варту проста ў зале суда пасля абвяшчэння прысуду.
Вызвалены ў красавіку 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Святаслаў, анестэзіёлаг-рэаніматолаг, быў затрыманы ў красавіку 2021 года за размяшчэнне на прыпынку ліста з надпісам "Беларусам - воля, пацуку - падвал". Першапачаткова ён быў прыгавораны да адміністрацыйнага арышту, аднак пасля яго адбыцця быў паўторна затрыманы ў рамках ужо крымінальнай справы. Яго абвінавацілі ў падпале чатырох шапікаў сеткі "Табакерка" і асудзілі па артыкуле "хуліганства".
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў красавіку 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Сяргей быў затрыманы ў снежні 2020 года і асуджаны за нанясенне надпісаў "АМАП - забойцы", "3%" і "Кубракоў - фашыст", страты склалі 8 рублёў 23 капейкі.
Вызвалены ў верасні 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Віктар, сябра ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыка, незалежны назіральнік на выбарах 2020 года на ўчастку ў Хацежыне і валанцёр, быў затрыманы 6 снежня 2020 года. Яго асудзілі за вывешванне на мосце пудзілаў з фатаграфіямі міністра ўнутраных спраў і старшыні выбарчай камісіі Хацежынскага ўчастка з надпісам "Не забудзем, не даруем!", а таксама за нанясенне малюнкаў з беларускім гербам "Пагоня" на канструкцыі і апоры моста.
Быў вызвалены ў верасні 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.