Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Сімахіна Любоў Сяргееўна падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі. Датычная да вынясення абвінаваўчых прысудаў па палітычна матываваных крымінальных справах. 26 чэрвеня 2023 года вынесла абвінаваўчы прысуд у дачыненні да Кірыла Клімава па частцы 2 артыкула 361 с і прызначыла яму пакаранне ў выглядзе чатырох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Кірыл ахвяраваў грошы на дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій у ініцыятывы "By_help", "BYSOL" і "Сумленныя людзі". 10 сакавіка 2011 года вынесла прыгавор у дачыненні да грамадзян Расіі за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту 19 снежня 2010 года. Арцём Брэус і Іван Гапонаў былі прызнаны вінаватымі па частцы 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса і прыгавораны да штрафу ў памеры 300 базавых велічынь для кожнага. Знаходзіцца ў санкцыйных спісах некаторых краін.

Суд над Марынічам і Хамянковай быў завочны, а Яўгена Пугача трымаюць пад вартай з ліпеня 2023 года.
Як сцвярджае следства , Марыніч і Хамянкова маюць дачыненне да "шэрагу злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці". Яны нібыта "стварылі і кіравалі экстрэмісцкім фарміраваннем, на інтэрнет-рэсурсах якога размяшчалі экстрэмісцкія матэрыялы накіраваныя на падтрымку масавых беспарадкаў, якія праходзілі ў 2020-м годзе".
Таксама кіраўнікоў "Імагуру" абвінавачваюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. За гэтыя гады дзейнасці ім налічылі 220 тысяч рублёў урону.
У сакавіку 2021-га хаб "Імагуру" ў Мінску штурмавалі сілавікі ў масках. Яны затрымалі некалькі дзясяткаў чалавек. Пасля гэтага ўстанова зачынілася. Пазней "Імагуру" аднавіла сваю дзейнасць за мяжой.
Вырак суда 03.12.2024
10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 7000 базавых велічынь штрафу (завочны суд).
13.10.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.
Вядома, што ў Ірыны маці інвалід 2 гр., апорна-рухальная сістэма, пенсіянерка, 75 гадоў. Не выходзіць з дому. Сястра пасля аперацыі на пазваночніку, на працяглым бальнічным.
Вырак суда 03.08.2023
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Кірыл быў затрыманы ў лютым 2023 года раніцай на выхадзе з пад'езда, калі ішоў на працу. Пасля ператрусу яго змясцілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, а пасля іх заканчэння ён не выйшаў на волю. Яму выставілі абвінавачанне ў фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання.
Улетку таго ж года яго асудзілі за тое, што з чэрвеня 2020 па май 2021 года праз плацежную сістэму Facebook Fundraising ён ахвяраваў грошы ініцыятывам By_help, BYSOL і Сумленныя людзі. На паседжанні яму прад'явілі шэсць данатаў па дзесяць даляраў кожны.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Быў затрыманы ў Менску ў кастрычніку 2022 года, ва ўласным офісе, за тое, што ён нібыта пісаў каментары ў чат-бот канала "Беларусь галаўнога мозгу". Паведамляецца, што ён у СІЗА і супраць яго заведзена крымінальная справа па двух артыкулах.
Іванцову 38 год. Ён вучыўся на біяфаку БДУ, працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам Акадэміі навук, медыцынскім прадстаўніком некалькіх фармацэўтычных кампаній. З 2013 года ўзначальвае кампанію "Дэ візу", якая займаецца маркетынгавымі даследаваннямі ў фармакалогіі. Пяць гадоў таму Іванцоў паступіў у аспірантуру БДПУ і працаваў ва ўніверсітэце. Таксама Іванцоў - практыкуючы псіхолаг, прыхільнік і папулярызатар энеаграмы.
13.12.2025 годабыў вызвалены пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла, і вывезены ва Украіну.
Вырак суда 31.05.2023
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Быў затрыманы ў снежні 2022 года па адміністрацыйным артыкуле за рэпост. Асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту. На гэты момант распачата справа па арт.361-1 КК РБ.
31 кастрычніка і 6 лістапада 2024 года ў судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска суддзя Бушава Алена прымала рашэнне "Аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу".
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.