Яўгеній Сяргеевіч Хітрык
Вінаваты ва ўсіх бясчынствах, якія рабіліся ў СІЗА №6. Гэта збіццё затрыманых, уключаючы дзяцей, у першыя паслявыбарчыя дні, здзекі над падследнымі па Пінскай справе ды іншымі палітычнымі. Асобна варта адзначыць шматлікія парушэнні правоў прыхільнікаў перамен адбывалых адміністрацыйны арышт. Гэтых людзей збівалі, пазбаўлялі перадач, лістоў і ўтрымлівалі ў перапоўненых камерах.
Вінаваты ва ўсіх бясчынствах, якія рабіліся ў СІЗА №6. Гэта збіццё затрыманых, уключаючы дзяцей, у першыя паслявыбарчыя дні, здзекі над падследнымі па Пінскай справе ды іншымі палітычнымі. Асобна варта адзначыць шматлікія парушэнні правоў прыхільнікаў перамен адбывалых адміністрацыйны арышт. Гэтых людзей збівалі, пазбаўлялі перадач, лістоў і ўтрымлівалі ў перапоўненых камерах.
Спіс рэпрэсаваных
Жыхар Бярозы. Згодна з абвінавачаннем, 18.07.2021 у сваім інстаграм-акаўнце Говарка размясціў відэа, дзе выказаўся пра двух міліцыянтаў Бярозаўскага аддзела Дэпартамента аховы МУС РБ. У дадзеным відэа былі іх фатаграфіі. Дзеянні Говаркі кваліфікавалі як злачынства па арт.369 КК РБ (Знявага прадстаўніка ўлады), т.я. вусныя каментарызмяшчалі зневажальную і негатыўную адзнаку асоб пацярпелых".
Суд пастанавіў задаволіць іскі аб кампенсацыі маральнай шкоды па 1500 бел.рублёў кожнаму міліцыянту. Вызвалены ў канцы сакавіка 2022 года цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
3 месяцы арышту
- Аб'яднанні
- Замежныя грамадзяне
Паводле абвінавачання , Андрэй Ломша ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» адзначыў адзнакай «клас» некалькі публікацый з "абразлівымі" выказваннямі.
Выйшаў на волю ў канцы 2024 года.
Жыхар Навагрудка. Затрыманы за каментар "Час і нам брацца за зброю".
У студзені 2022 г. Руслан быў прыгавораны да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
2 жніўня 2022 г. адбыўся яшчэ адзін суд над Русланам Кузьмічом па арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 370 КК (здзек з дзяржаўных сімвалаў).
30 верасня 2021 года быў затрыманы ў Брэсце па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Па падліках праваабаронцаў у пачатку лютага 2024 года вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі
- Аб'яднанні
- Ваенныя
- Дзярж. служачыя
- Бацькі непаўнагадовых
Былы афіцэр, які асудзіў гвалт з боку сілавікоў пасля выбараў 2020 года.
Аляксандр быў затрыманы ў Століне 29 верасня 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
22 жніўня 2023 года вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Быў затрыманы 29 верасня 2021 года ў Брэсце па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Падчас суда высветлілася, што абвінавачанне за абразу Лукашэнку прад'яўлены за каментар, пакінуты яшчэ 12 жніўня 2020 года ў сацыяльнай сетцы "УКантакце". Тады пад сваім імем Зміцер пракаментаваў навіну на старонцы TUT.BY.
На судзе Зміцер заявіў аб поўным прызнанні віны.
Вызвалены ў жніўні 2024 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
3,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму
- Аб'яднанні
- Студэнты
Данііл, студэнт гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, быў затрыманы 29 верасня 2021 года ў Мінску па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Амаль праз паўтары годы яго прызналі вінаватым па артыкуле аб "распальванні варожасці", а таксама за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Падставай для другога абвінавачання стала тое, што падчас пратэстаў ён перавязваў параненую нагу хлопцу, у якога была пашкоджаная шчыкалатка.
Вызвалены ў красавіку 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Сцяпан быў затрыманы па справе аб пратэстах у Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года і асуджаны за ўдзел у "масавых беспарадках". Яго абвінавацілі ў спробах ударыць міліцыянтаў, а таксама ва ўдары па шчыце, які зачапіў нагу супрацоўніка АУС Паліводы.
На судзе Сцяпан растлумачыў, што спрабаваў прайсці міма, але яго штурхнулі шчытом, ён упаў, рассек калена. Паводле яго слоў, жэст, які на відэа выглядаў як кідок, насамрэч быў спробай паправіць рукаў.
Ён быў вызвалены ў лютым 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Асуджаны за каментары пад фота прадстаўніка ўлады і супрацоўніка органаў у сацсетцы "Аднакласнікі".
| 25.09.2023 | Должны были освободить |
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму
Вячаслаў быў прызнаны вінаватым у пашкоджанні маёмасці і прычыненні ўрону ў памеры 10 рублёў 34 капейкі за тое, што ў снежні 2020 года расфарбаваў бела-чырвонымі палосамі агароджу школы, а таксама кіёск, слупы і дрэвы ў пасёлку на ўскраіне Магілёва.
Ён быў вызвалены восенню 2021 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Віталь быў асуджаны за каментар на адрас Лукашэнкі, які следства прызнала абразлівым, і прыгавораны да пазбаўлення волі ў калоніі.
У чэрвені 2022 года яго двойчы змяшчалі ў штрафны ізалятар: першы раз — на 5 сутак, пасля чаго перавялі ў новы атрад да "злосных парушальнікаў рэжыму", а праз некалькі дзён — на 10 сутак. У ліпені таго ж года стала вядома, што Віталя перавялі на пяць месяцаў да канца тэрміна ў памяшканне камернага тыпу.
Ён быў вызвалены ў снежні 2022 года, цалкам адбыўшы прызначанае судом пакаранне.
Пасля вызвалення Віталь пакінуў Беларусь, паколькі пры пастаноўцы на ўлік першы намеснік начальніка Кобрынскага РАУС Аляксандр Касяк пагражаў, што наступным разам яго пасадзяць разам з жонкай.
У лістападзе 2023 года стала вядома, што супраць Віталя распачалі новую крымінальную справу за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці".
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Аляксей быў затрыманы ў сакавіку 2021 года і асуджаны па артыкуле "распальванне варожасці" за каментары ў сацыяльнай сетцы "УКантакце", з прызначэннем пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі.
У верасні 2021 года ў рамках памілавання ён быў пераведзены з калоніі ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. 29 лістапада 2021 года стала вядома, што Аляксей пакінуў "хімію" і з'ехаў з Беларусі.
У канцы кастрычніка 2022 года з'явілася інфармацыя аб яго затрыманні ў Расіі. Паведамлялася, што Аляксей спачатку з'ехаў у Смаленск да сваякоў, потым перабраўся ў Белгарад, а пасля пачатку вайны пераехаў у Варонеж, дзе быў затрыманы паліцыяй. 26 кастрычніка 2022 года яго вывезлі ў Беларусь, а ўжо ў лістападзе адбылося судовае паседжанне, па выніках якога Аляксею замянілі рэжым утрымання з папраўчай установы адкрытага тыпу на калонію.
У жніўні 2023 года быў вызвалены, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Двойчы палітзняволенныя
- Палітыкі
- Сілавікі
Мікалай — беларускі палітык і старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Упершыню ён быў асуджаны 6 жніўня 2021 года і прыгавораны да трох месяцаў арышту за «разгалошванне дадзеных следства па справе Каардынацыйнай рады». Ён цалкам адбыў прызначаны тэрмін і выйшаў на волю 26 сакавіка 2022 года.
27 ліпеня 2022 года Мікалая зноў затрымалі ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Па версіі следства, агучанай начальнікам упраўлення Следчага камітэта па Мінску Сяргеем Паско, у жніўні 2020 года ён нібыта прымаў актыўны ўдзел у масавых беспарадках у Мінску, кіраваў радыкальна настроеным натоўпам, даваў указанні пратэстуючым, заклікаў да блакіравання дарог і перашкаджання руху тэхнікі.
У лістападзе 2022 года Мікалая прызналі вінаватым і прыгаварылі да пазбаўлення волі.
У ліпені 2024 года ён быў вызвалены, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Блогеры
- Двойчы палітзняволенныя
- Бацькі непаўнагадовых
Павел раней ужо падвяргаўся палітычнаму пераследу. У 2008 годзе ён праходзіў па так званай "справе чатырнаццаці", узбуджанай за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў, і быў прысуджаны да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. З 2010 года Павел з'яўляўся актывістам кампаніі "Гавары праўду".
Пасля акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў ён быў затрыманы 5 студзеня 2011 года. Яго абвінавацілі ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках, а таксама ў здзеках з дзяржаўных сімвалаў. У траўні 2011 года суд прыгаварыў яго да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Увосень таго ж года Павел быў вызвалены ў межах памілавання.
У чарговы раз Павал быў затрыманы 22 снежня 2021 года ў сябе дома, у прыватным доме ў Беразіно, у межах крымінальнай справы, распачатай па артыкулах "распальванне сацыяльнай варожасці", "паклёп на адрас Лукашэнкі", а таксама "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх". У сакавіку 2022 года яго прыгаварылі да пазбаўлення волі.
У снежні 2023 года рэжым утрымання Паўла стаў больш жорсткім, і яго перавялі на турэмны рэжым.
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 зняволеных беларускага рэжыму былі прымусова перамешчаныя на тэрыторыю Літвы, сярод іх — грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых аказаўся і Павел.
