Анастасія Паўлаўна Папко
Анастасія Паўлаўна Папко мае дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь.
Папко нясе адказнасць за тое, што ў якасці суддзі Мінскага гарадскога суда на працягу доўгага перыяду часу выносіць палітычна матываваныя прыгаворы ў дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. У судовай практыцы Наста Папко разглядае не толькі адміністрацыйныя справы, але і крымінальныя. У выніку яе рашэнняў на розныя тэрміны турэмнага зняволення былі асуджаныя беларусы выступоўцы супраць дзейнага ў краіне рэжыму.
28 верасня 2022 года суддзя прызначыла тэрміны шасці фігурантам справы ініцыятывы «Буслы ляцяць»:
Аляксею Іванісаву - 14 гадоў калоніі і штраф у 500 базавых, Аляксею Гамеза - 14,5 гадоў калоніі і штраф у 500 базавых, Мікалаю Біблісу - 8,5 гадоў калоніі і штраф у 300 базавых, Андрэю Будаю - 15 гадоў калоніі і штраф у 500 базавых, Аляксандру Мудараву і Аляксандру Мураўёву.
У 2021-м годзе Анастасія Папко прысудзіла палітвязню - шматдзетную маці Вольгу Залатар да чатырох гадоў калоніі за адміністраванне тэлеграм-чатаў.
10 лістапада 2021 года яна прысудзіла 5 год калоніі агульнага рэжыму палітвязню Мікалаю Дзядку.
Таксама актыўна судзіла людзей за ўдзел у пратэстах 2017 года, а ў 2021 годзе разглядала апеляцыю па некалькіх палітычных крымінальных справах і не адмяніла ніводнага прысуду.
Такім чынам, Папко Анастасія Паўлаўна нясе асабістую адказнасць за парушэнні правоў чалавека і падрыў прынцыпаў вяршэнства закону ў краіне, а таксама за садзейнічанне рэпрэсіям у дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі. Яе праца ў рамках судовай сістэмы сфакусаваная на падтрыманні пазіцый існуючай улады, а не на выкананні закону. Дзеянні Папко садзейнічаюць парушэнням правоў чалавека, умацаванню ўлады Аляксандра Лукашэнкі і ўзмацненню палітычна матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь.

Спіс рэпрэсаваных
Першапачаткова па справе было 12 абвінавачаных. З восені 2020 года на волі знаходзіўся толькі Давід Слашчоў. Некалькі палітвязняў заявілі аб катаваннях падчас затрымання ці напісання "чыстасардэчных прызнанняў".
Усіх іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў тэлеграм-чаце "радыкальнага кірунку". У паказаннях фігуруюць некалькі чатаў-у прыватнасці, "АГСБ"(Атрад грамадзянскай самаабароны), "Праца Мінск", "100", "101". Акрамя гэтага — у намеры пашкодзіць або знішчыць тры "Табакеркі".
Зміцер Ластоўскі на судзе адзначыў, што ён апалітычны чалавек, яго задавальняла тое, што ў яго было: сям'я, праца. Адзначыў, што ў чаце "Падпрацоўка Мінск" ён шукаў сабе памочніка па рабоце.
Па падліках, выйшаў на волю ў пачатку сакавіка 2025 г.
| 23.05.2021 | Зміцер напісаў, што першае паседжанне суда перанеслі на 7 чэрвеня. Адрас Сямашкі 33. |