Андрэй Леанідавіч Лешчанка
Суддзя Брэсцкага абласнога суда. І.А. намесніка старшыні суда.
Лешчанка Андрэй Леанідавіч з'яўляецца супрацоўнікам судовай сістэмы Рэспублікі Беларусь, які падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі ў Беларусі.
Датычны да вынясення палітычна матываваных судовых пастаноў, па якіх было прызначана не менш як 3 суткі адміністрацыйнага арышту.
У сваёй працы пераважна разглядаў скаргі на палітычна матываваныя прысуды судоў ніжніх інстанцыяў. Дадзеныя скаргі пакідаў без задавальнення.
10 лютага 2023 года вынес прыгавор Дзмітрыю Сцяпанаву, абвінаваціўшы яго ў стварэнні экстрэмісцкага фарміравання або ўдзеле ў ім па частцы 1 артыкула 361-1 Крымінальнага кодэкса, прызначыўшы яму прыгавор з пакараннем у выглядзе чатырох гадоў абмежавання волі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Суддзя Брэсцкага абласнога суда. І.А. намесніка старшыні суда.
Лешчанка Андрэй Леанідавіч з'яўляецца супрацоўнікам судовай сістэмы Рэспублікі Беларусь, які падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі ў Беларусі.
Датычны да вынясення палітычна матываваных судовых пастаноў, па якіх было прызначана не менш як 3 суткі адміністрацыйнага арышту.
У сваёй працы пераважна разглядаў скаргі на палітычна матываваныя прысуды судоў ніжніх інстанцыяў. Дадзеныя скаргі пакідаў без задавальнення.
10 лютага 2023 года вынес прыгавор Дзмітрыю Сцяпанаву, абвінаваціўшы яго ў стварэнні экстрэмісцкага фарміравання або ўдзеле ў ім па частцы 1 артыкула 361-1 Крымінальнага кодэкса, прызначыўшы яму прыгавор з пакараннем у выглядзе чатырох гадоў абмежавання волі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Спіс рэпрэсаваных
- Аб'яднанні
- Замежныя грамадзяне
Зміцер, грамадзянін Украіны, быў затрыманы і асуджаны па артыкуле «агентурная дзейнасць». Па гэтай крымінальнай справе таксама праходзіў ягоны дзядзька, Міхаіл Сталярчук. Па версіі абвінавачання, яны з 2018 года збіралі дадзеныя аб ваеннай тэхніцы і аб'ектах у Беларусі па заданні Службы бяспекі Украіны.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
- Аб'яднанні
- Замежныя грамадзяне
Міхась Сталярчук быў асуджаны па арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса (агентурная дзейнасць). Ён грамадзянін Украіны. Разам з ім па справе праходзіў Дзмітрый Гудзік, ягоны пляменнік. Па версіі абвінавачання яны збіралі дадзеныя аб ваеннай тэхніцы і аб'ектах у Беларусі па заданні Службы бяспекі Украіны з 2018 года. З імі быў затрыманы таксама Ігар Дзірка, але замест судовага пераследу яго выслалі з Беларусі.
Працаваў кіроўцам аўтобуса на рэйсах Беларусь-Украіна.
Быў памілаваны 22.11.2025 г. у ліку 31 грамадзяніна Украіны. Як паведаміла прэс-служба Лукашэнкі, гэта адбылося ў рамках "дасягнутых дамоўленасцей" з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і "па просьбе ўкраінскага боку ў мэтах стварэння ўмоў для ўрэгулявання ўзброенага канфлікту ў сумежнай дзяржаве". Вызваленых грамадзян адразу перадалі ўкраінскаму боку.
Зміцера Сцяпанава яшчэ да суда змясцілі пад варту. Спачатку мужчыну судзілі па адміністрацыйных «палітычных» артыкулах — а потым распачалі крымінальную справу за тое, што нібыта «стварыў экстрэмісцкае фармаванне і кіраваў ім» (ч.1 арт.361-1 КК РБ). Пад «экстрэмісцкім фармаваннем» разумеецца лакальны брэсцкі пратэстны тэлеграм-чат «ГОБК».
Выйшаў па памілаванні ў снежні 2024 года
У Беларусі Рыгора не было паўтара года: з канца лістапада 2020-га. Як распавёў ён на судзе, прычынай ад'езду была немагчымасць знайсці працу па спецыяльнасці, а таксама неабходнасць разабрацца з дакументамі бабулі (грамадзянкі Украіны, але ёсць беларускі від на жыхарства). Рыгор у сакавіку 2022 года вярнуўся ў Беларусь, дзе і быў затрыманы. Прычынай вяртання стала хвароба маці (знайшлі рак), а потым рак знайшлі і ў бацькі. Быў асуджаны за ўдзел у пратэстах у Берасці ў 2020 годзе (па справе карагодаў).
- Аб'яднанні
- Палітыкі
журналістка, палітык. Член Беларускай Асацыяцыі журналістаў, заснавальніца газеты «Віцебскі кур'ер», заснавальніца арганізацыі "Наш Дом".
- Аб'яднанні
- Замежныя грамадзяне
Станіслаў, грамадзянін Украіны, быў затрыманы ў маі 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных пратэстаў, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
Па падліках павінен быў выйсці на волю ў пачатку 2026 года .
- Аб'яднанні
- Ваенныя
- Дзярж. служачыя
- Бацькі непаўнагадовых
Былы афіцэр, які асудзіў гвалт з боку сілавікоў пасля выбараў 2020 года.
Аляксандр быў затрыманы ў Століне 29 верасня 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
22 жніўня 2023 года вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Сцяпан быў затрыманы па справе аб пратэстах у Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года і асуджаны за ўдзел у "масавых беспарадках". Яго абвінавацілі ў спробах ударыць міліцыянтаў, а таксама ва ўдары па шчыце, які зачапіў нагу супрацоўніка АУС Паліводы.
На судзе Сцяпан растлумачыў, што спрабаваў прайсці міма, але яго штурхнулі шчытом, ён упаў, рассек калена. Паводле яго слоў, жэст, які на відэа выглядаў як кідок, насамрэч быў спробай паправіць рукаў.
Ён быў вызвалены ў лютым 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вадзім быў затрыманы 7 жніўня 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «распальванне варожасці». У сакавіку 2022 года яго асудзілі за паведамленні, пакінутыя ў тэлеграм-чаце «Пінск 97%», у якіх, паводле абвінавачання, ён «заклікаў да гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў, супрацоўнікаў пракуратуры і суддзяў».
Вызвалены ў красавіку 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Данііл быў асуджаны па артыкуле аб "хуліганстве" за пашкоджанне дзвюх камер "Белтэлекама" і нанясенне "цынічных надпісаў" у рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт.
Вызвалены ў снежні 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
| 28.12.2021 | 21.12.2021 поставили на учёт как экстремиста |
Арцём быў асуджаны за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх ужылі вадамёт.
Вызвалены ў снежні 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Таццяна была асуджаная за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх ужылі вадамёт.
- Аб'яднанні
- Пенсіянеры
Віктар быў асуджаны за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх ужылі вадамёт.
- Аб'яднанні
- Двойчы палітзняволенныя
Аляксандр упершыню быў затрыманы ў сакавіку 2021 года і асуджаны за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" у рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Тады ўдзельнікі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх ужылі вадамёт. Ён поўнасцю адбыў прызначаны судом тэрмін і выйшаў на волю ў ліпені 2022 года.
Аднак у снежні 2023 года стала вядома аб яго новым затрыманні ў сувязі з крымінальнай справай, узбуджанай пасля стыхійных пратэстаў, якія праходзілі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. У красавіку 2024 года яго прыгаварылі да пазбаўлення волі за ўдзел у акцыі пратэсту.
Ён быў вызвалены ў верасні 2024 года ў межах памілавання.
Арцём быў асуджаны за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх ужылі вадамёт. Сам Арцём сцвярджае, што падтрымлівае палітыку Лукашэнкі, а затрымалі яго таму, што ён жартам выйшаў на вуліцу ў БЧБ-сцягу ў нецвярозым стане.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў чэрвені 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
