Вячаслаў быў асуджаны па артыкуле «здзек з дзяржаўнага сімвала» і прысуджаны да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Паводле матэрыялаў справы, 3 красавіка 2021 года каля 5.25 раніцы, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, ён зняў дзяржаўны сцяг з будынка на вуліцы Леніна. Пранёс яго некаторую адлегласць, пасля чаго кінуў на зямлю. У выніку дрэўка зламалася на тры часткі, а палотнішча было пашкоджана. Урон у памеры 2 рублі 44 капейкі быў кампенсаваны.
Вызвалены ў чэрвені 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вырак суда 31.05.2021
1 год абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 2 рубля кампенсацыі.
Аляксей, выкладчык па плаванні, быў асуджаны за захоўванне гаручай сумесі, якую, паводле версіі абвінавачання, ён планаваў выкарыстоўваць для вырабу «кактэйлю Молатава».
Вызвалены ў снежні 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
03.05.2021
У СІЗА стаяў на двух прафуліках, адзін з іх як схільны да экстрэмізму. З 21.04 пераведзены ў ПК-17 Шклоў
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.